Для перавозкі грузу падрыхтавалі спецыяльную платформу — аўтацягнік даўжынёй каля 40 метраў. У прычэпе 18 восяў і на кожнай па восем колаў. Канструкцыю вагой больш за 200 тон і вышынёй амаль 10 метраў вязуць па з хуткасцю 10 км/г. Кошт — камерцыйная таямніца, не раскрываюць і на якую суму ён застрахаваны, паведамляе АНТ.
Рухаецца цягач толькі ў светлы час сутак. Перавозчык вывучыў мясцовасць загадзя — уздымы, спускі, масты і чыгуначныя пераезды. «Вельмі шмат ліній электраперадач, адключэнняў усялякіх. Толькі таму рух больш павольна адбываецца, так было б усё значна хутчэй, калі б ён быў ніжэйшы», — кажа Раман Бялоў, кіроўца цягача.
Надвор’е таксама ўплывае на хуткасць перамяшчэння. У Наўгародскай вобласці, да прыкладу, з-за завеі стаялі тыдзень.
www.youtube.com/watch?v=YlitLB0gppE
Транспартны шлюз — важны элемент герметычнай агароджы атамнай станцыі, праз гэты тэрмінал будуць дастаўляць абсталяванне і адпрацаванае ядзернае паліва. Шлях груз пачаў яшчэ летам, і за гэты час пераадолеў больш за 2000 км, засталося 230 км. На станцыю шлюз даставяць у бліжэйшыя дні.
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…