Калі ў Гродне і вобласці запрацуюць елачныя базары і па колькі навагоднія елкі?

У Гродне ёлачныя кірмашы адкрыюць 21 снежня. Купіць ёлку або сасну можна будзе з 10.00 да 19.00. А калі чалавек сам захоча высекчы дрэва, у любым лясгасе дапамогуць зрабіць гэта законна, піша «Гродзенская праўда».

Кошт дрэва традыцыйна залежыць ад яго вышыні. У Гродне невялікія дрэўцы да 1 метра можна будзе набыць за 10 рублёў. Ад 1 да 2 метраў - 13 рублёў. Елкі ад 3 да 5 метраў аддадуць за 27 рублёў. А вось калі каму-то трэба будзе дрэва вышэй за 5 метраў у вышыню, то за яго трэба будзе аддаць 55 рублёў. Дарэчы, абяцаюць, што ў продажы будуць елкі і па 8 метраў.

У раёнах вобласці цэны могуць вагацца. Ялінкі да 1 метра — ад 6 да 9 рублёў, 1−2 метраў - ад 7 да 13 рублёў, 2−3 метраў - ад 9 да 19, 3−5 метраў - у сярэднім 27 рублёў.

— Калі чалавек сам хоча спілаваць дрэва, то гэта можна зрабіць законна. Трэба прыйсці ў лясгас або лясніцтва, вас правядуць у спецыяльныя высадкі, дзе гэта можна зрабіць. Выбіраеце любое, якое спадабаецца, — распавёў намеснік начальніка аддзела вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі Гродзенскага ДВЛГА Яўген Думчаў.

За незаконную высечку пагражае вялікі штраф. У рэкрэацыйна-аздараўленчых, абараняючых і прыродаахоўных лясах ён складае ад 5 да 50 базавых велічынь. У так званых эксплуатацыйных лясах штраф меншы, але ўсё адно можа прыкметна ўдарыць па кашальку — да 30 базавых. У любым выпадку, дрэва з елкавага базару абыйдзецца танней.

Дзе ў Гродне будуць працаваць ёлачныя базары?

Ленінскі раён:

— Вул. Дубко, 17. На тэрыторыі, прылеглай да гандлёвага цэнтра «OldCity».
— Вул. Болдзіна, 16. На тэрыторыі, прылеглай да крамы «Квасовский».
— Бульвар Ленінскага Камсамола. На тэрыторыі, прылеглай да міні-рынку «Фарты».
— Вул. Горкага, 75. На тэрыторыі, прылеглай да крамы «Нарач».
— Вул. Ліможа. На тэрыторыі аўтастаянкі паміж універсамам «Алмі» і крамай «Еўраопт».
— Вул. Малышчанская. На тэрыторыі, прылеглай да крамы «Внешторг».
— Вул. Дзяржынскага. На тэрыторыі, прылеглай да міні-рынку «Дзевятоўка».
— Вул. Ціміразева, 8. Між Бізнесцэнтрам «Аўгустоўскі» і гіпермаркетам «Еўраопт».

Кастрычніцкі раён:

— Вул. Суворава. На тэрыторыі Нёманскага лясніцтва дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Гродзенскі лясгас».
— Вул. Паповіча, 14. На тэрыторыі, прылеглай да ўніверсама «Каскад».
— Праспект Кляцкова, 15а. На тэрыторыі, прылеглай да рэстарана «Туран».
— Вул. В. Соламавай, 70. На тэрыторыі, прылеглай да ўніверсама «Еўраопт».
— Праспект Касманаўтаў. На тэрыторыі, прылеглай да аўтавакзала.
— Вул. Шчорса, 26. На тэрыторыі, прылеглай да крамы «У Дома».
— Праспект Янкі Купалы. На тэрыторыі, прылеглай да ўніверсама «Брэст».
— Шаша Індурская, 8. На тэрыторыі, прылеглай да крамы «Нарач».
— Вул. Стралковая, 21. На тэрыторыі, прылеглай да крамы «Еўраопт».
— Вул. Вялікая Альшанка, 13. На тэрыторыі, прылеглай да крамы «Еўраопт».
— Вул. Перамогі, 47. На тэрыторыі, прылеглай да ўніверсама «Еўраопт».


Полиэфирная нить нашла широкое применение во многих сферах. Применяются при изготовлении натяжных потолков, палаток, обивочных материалов. Полиэфирная нить прочная и долговечная.


Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025