У Гродзенскай вобласці адкрыты 11 сартавальных станцый камунальных адходаў, але яны задзейнічаны недастаткова эфектыўна. Напрыклад, Гродзенскі смеццесартавальная загружаны толькі на 46%. Пра гэтыя і іншыя парушэннях паведаміла служба інфармацыі абласной пракуратуры.
У 2017−2018 гадах не была ў належнай меры рэалізавана дзяржпраграма «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе» на 2016−2020 гады па зборы другаснай сыравіны: нарыхтоўкі адходаў паперы і кардона, зношаных шын, шкла, палімерных адходаў, адходаў бытавой тэхнікі.
На некаторых палігонах цвёрдых камунальных адходаў была перавышаная праектная ўмяшчальнасць. Амаль у два разы перавышаная ўмяшчальнасць палігона «Азярыска» Ваўкавыскага раёна і палігона вёскі Ліпнішкі.
[irp posts="90 951″ name="Гродзенскі смеццесартавальны завод гатовы прыймаць смецце з ўсяго раёна, але яго пакуль звозяць на палігоны"]
Найбольш распаўсюджанае парушэнне: пахаванне другасных матэрыяльных рэсурсаў і будаўнічых адходаў на палігонах ТКО. У Гродзенскім раёне такія пахавання адходаў устаноўлены на міні-палігонах «Васілевічы», «Сапоцкін», «Канюхі», «Ялаўшчына», «Круглікі» КУП «ЖКГ Гродзенскага раёна», «Агароднікі» ГРУП «Скідальскае ЖКГ».
На міні-палігоне «Забагоннікі» ГРУП «Скідальскае ЖКГ» пахаваны нафтаутрымліваючы шлам, у сувязі з чым навакольнаму асяроддзю нанесены ўрон. Па патрабаванні пракуратуры вобласці ў дачыненні да гэтай юрыдычнай асобы пачаты адміністрацыйны працэс.
На тэрыторыі міні-палігонаў у Воранаўскім, Мастоўскім, Іўеўскім і Зэльвенскім раёнах пракурорскія работнікі выявілі пахаванне фрагментаў целаў буйной рагатай жывёлы.
Па выніках праверкі ў выканаўчыя камітэты, арганізацыі ЖКГ і органы абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя пракуроры раёнаў ўнеслі 18 прадстаўленняў, вынеслі 6 прадпісанняў. Пракуратура Гродзенскай вобласці ўнесла прадстаўлення ў Гродзенскі аблвыканкам і абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
"Пяльменная 1961" пачала працу на Савецкай, 23 у суботу, 22 лютага. Установа адкрылася на тым…
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…