Новы веламаршрут «Аўгуст Вела» пусцяць з польскага Аўгустова ў Гродна

Трансгранічны веласіпедны маршрут уздоўж Аўгустоўскага канала злучыць Беларусь і Польшчу. На нашым баку веламаршрут пройдзе ад пункта пропуску «Лясная-Рудаўка» да Гродна. Ён прамаркіраваны, абсталяваныя месцы адпачынку, піша «Гродзенская праўда».

Праект пашырае турыстычную геаграфію — злучыць маршрут «GREEN VELO», які праходзіць па Падляскаму ваяводству, з беларускай часткай Аўгустоўскага канала. Рэалізуецца ўпраўленнем спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама і Саюзам сельскіх абшчын Падляскага ваяводства Рэспублікі Польшча.

Праект доўжыцца два гады. Рэалізацыя першага яго этапу завяршаецца ў канцы снежня. У гэтым годзе, акрамя абазначэння, маркіроўкі маршруту і арганізацыі на яго працягу трох пунктаў прыпынку, заканчваецца праца па фарміраванні інфармацыйных матэрыялаў і стварэнні турыстычных пашпартоў. Дарэчы, пашпарт турыста будзе сапраўднай фішкай: веласіпедысты будуць прастаўляць штампы ў яго на кожным шлюзе, збіраючы такім чынам гісторыю свайго падарожжа. Другі этап праекта прадугледжвае закупку ровараў, абсталяванне пунктаў для іх абслугоўвання і ўладкаванне турысцка-інфармацыйнага цэнтра. Паралельна работы будуць весціся і на польскім баку канала.

Як распавяла на семінары Таццяна Лідзяева, з пачатку дзеяння ўказа аб бязвізавым наведванні Гродна і ваколіц на Гродзеншчыне пабывалі больш за 80 тысяч бязвізавых турыстаў, большасць з якіх наведалі Гродна і Аўгустоўскі канал. Стварэнне веламаршрута «Аўгуст Вела» — гэта яшчэ адзін крок на шляху прыцягнення турыстаў, развіцця прадпрымальніцтва.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024