Робін Гуд з адключаным мозгам, фестывальны вестэрн і камедыя пра клеркаў. Што глядзець у кіно на гэтым тыдні

У апошні ўікэнд восені ў нашых кінатэатрах гісторыі пра тое, як Робін Гуд узначальвае сацыяльны пратэст супраць карупцыі, браты-каўбоі пераследуюць на Дзікім Захадзе алхіміка, а офісны планктон вырашыў правучыць свайго начальніка.

«Робін Гуд. Пачатак»

Герой сярэднявечнага англійскага эпасу Робін Гуд застаецца папулярным персанажам для кінематографа. Дзясяткі серыяльных, анімацыйных і кінаварыянтаў гэта пацвярджаюць.

У новым фільме Робін Гуд (Тэран Эджэртан), знешне падобны да галоўнага персанажа гульні «Assassin's Creed», вырашае ўзначаліць рэвалюцыю супраць карумпаваных гаспадароў. У дапамогу яму майстэрства Легаласа страляць з лука як з кулямёта, у памагатых — цемнаскуры Джэймі Фокс.

www.youtube.com/watch?v=YZqVfBEeDIU

Дынаміка і экшн будуць пераважаць над логікай таго, што адбываецца, таму варта адключыць мозг і атрымліваць асалоду ад візуальнага боку фільма. Новая стужка шмат у чым адыходзіць ад канону, таму «фальшывае сярэднявечча» больш падобна да «тэатральнай сучаснасці», дзе касцюмы для статыстаў канструявалі дызайнеры XXI стагоддзя. Для лепшага параўнання падыходзіць фільм «Меч караля Артура», які стаў адным з галоўных правалаў 2017 года.

У Расіі «Робін Гуд» атрымаў падзагаловак «Пачатак», хоць на працяг не варта спадзявацца. «Робін Гуд» выйшаў у хатнім пракаце тыдзень таму і заходняя кінапрэса ўжо ахрысціла яго «найгоршым фільмам года». Цяпер прысуд за намі.

«Браты Сістэрс»

У Гродне пакажуць сапраўднае фестывальнае кіно. І не панылы еўрапейскі фільм, у якім тры гадзіны адбываецца незразумела што, а бойкі вестэрн пра братоў, якія разважаюць пра сэнс жыцця падчас бязладных забойстваў. Хаакін Фенікс і Джон Сі Райлі паспрабуюць злавіць і правучыць філосафа-алхіміка, які ведае сакрэт хуткага ўзбагачэння. Таксама з гэтай мэтай дзесьці побач будзе маячыць Джэйк Джыленхол.

www.youtube.com/watch?v=R6XiS-IKYwY

Прыгодніцкая стужка абяцае быць напоўненай не толькі суровай рэчаіснасцю тых гадоў, але і бліскучым гумарам падчас бясконцых спрэчак двух гангстараў пра каштоўнасць жыцця. Фільм стаў адным з галоўных адкрыццяў Венецыянскага фестывалю, дзе рэжысёр Жак Адзіяра (дарэчы, сцэнарыст культавага «Прафесіянала» з Бельмандо) атрымаў узнагароду за лепшую рэжысуру. Спяшаецеся пабачыць!

«Усё або нічога»

Таксама з 29 лістапада ў кіно расійская камедыя палажэнняў «Усё або нічога» пра трох дурных офісных работнікаў, якія вырашылі абрабаваць уласнага боса. Камедыі нашага ўсходняга суседа прынята неміласэрна лаяць, але пакуль фільм не прагледжаны няма чаго і асуджаць. Трэйлеры абяцаюць забойны гумар і недурны сцэнар, у якім трох дурняў чакаюць сапраўдныя выпрабаванні.

www.youtube.com/watch?v=yI8VD1NauA8

У акцёрскім ансамблі «Усё або нічога» заняты вялікі спіс знаёмых асоб розных пакаленняў. Паколькі ў гродзенскіх кінатэатрах адсутнічаюць іншыя камедыі, гэты фільм стане адзіным варыянтам, калі вам захочацца што-небудзь паглядзець і пасмяяцца.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024