Бінга не атрымліваецца: «Нёман» у серыі булітаў прайграў «Шахцёру»

У чарговым матчы чэмпіянату Беларусі «Нёман» на сваім лёдзе 30 лістапада прымаў «Шахцёр». Асноўны час гульнi скончыўся пры ліку 1:1. Толькі ў серыі булітаў салігорская каманда здолела вырваць перамогу ў гаспадароў.

У асноўны час матчу гродзенцы першымі адкрылі лік: Ляўша на 18-й хвіліне адзначыўся дакладным кідком. Госці здолелі адыграцца толькі на 39-й хвіліне, дзякуючы лікавай перавазе у кідку Усенка.

У дадатковы час каманды мацнейшага не выявілі, а ў серыі булітаў поспех быў на баку «Шахцёра». Вырашальны кідок за Дадонавым.

«Нёман» — «Шахцёр» 1:2 (бул.) (1:0, 0:1, 0:0, 0:0, 0:1)

галы:
17:09 1:0 — Ляўша (Рэмезаў)
38:44 1:1 — Усенка (В.Сушко, — бол.)
65:00 1:2 — Дадонаў (вырашальны кідок)

Галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Пушкоў пасля матча адзначыў:

«Гульня была вельмі цікавая. Былі ў нас невялікія праблемы спачатку першага перыяду, калі» Шахцёр «больш актыўна згуляў у зоне атакі. Пазней мы перавялі гульню ў зону суперніка, сталі больш атакаваць, момантаў стварылі дастаткова, каб забіць больш, чым адзін гол. Не зразумела было прыняцце рашэнняў нападнікамi, калі трэба было завяршаць атакі, ішлі яшчэ нейкія непатрэбныя перадачы, і мы проста перагульвалi. Не зразумела з чым гэта звязана, калі пра гэта ўвесь час гаварылася ў распранальні, на лаўцы, што трэба пастаянна атакаваць вароты, ісці на іх. Лішнія перадачы пры добрых камбінацыях, а вось кропку паставіць не маглі. Лічу, што адным з ключавых момантаў, гэта была гульня пяць на тры. Мы проста бяздарна яе правялі, дайшлі да таго, што ў сваёй зоне два разы страцілі шайбу пры перадачах паміж пяццю гульцамі. А буліты… З пяці нуль. Хоць і кажуць, што гэта латарэя, але тут трэба выяўляць майстэрства, так як латарэя звычайна не „латэрыруецца“ у наш бок — бінга не атрымліваецца».

Пасля матчу з «Шахцёр» турнірная табліца выглядае наступным чынам:

Свой следуюуий матч каманда Сяргея Пушкова правядзе 5 снежня ў Маладзечне, дзе сустрэнецца з мясцовым «Дынама».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ад 5000 да 37 000 еўра: у гістарычным цэнтры Гродна прадаюць памяшканні пад бізнес

Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно…

6 мая 2024

Памятаеце вінны бар «Чырвоным па белым»? Ягоная ўладальніца адкрыла італьянскую кавярню ў Скідалі - і вось як ідуць справы

Мінчанка Вера Таратухіна тры гады кіравала папулярным у Гродне вінным барам "Чырвоным па белым" (пазней…

6 мая 2024

Стала вядома, які расіянін выкупіў сінагогу ў Слоніме. Прыбыткі яго кампаніі вылічваюцца мільёнамі еўра

Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…

6 мая 2024

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024