Транспартны шлюз для першага энергаблока БелАЭС рухаецца да Астраўца

Для перавозкі грузу падрыхтавалі спецыяльную платформу — аўтацягнік даўжынёй каля 40 метраў. У прычэпе 18 восяў і на кожнай па восем колаў. Канструкцыю вагой больш за 200 тон і вышынёй амаль 10 метраў вязуць па з хуткасцю 10 км/г. Кошт — камерцыйная таямніца, не раскрываюць і на якую суму ён застрахаваны, паведамляе АНТ.

Рухаецца цягач толькі ў светлы час сутак. Перавозчык вывучыў мясцовасць загадзя — уздымы, спускі, масты і чыгуначныя пераезды. «Вельмі шмат ліній электраперадач, адключэнняў усялякіх. Толькі таму рух больш павольна адбываецца, так было б усё значна хутчэй, калі б ён быў ніжэйшы», — кажа Раман Бялоў, кіроўца цягача.

Надвор’е таксама ўплывае на хуткасць перамяшчэння. У Наўгародскай вобласці, да прыкладу, з-за завеі стаялі тыдзень.

www.youtube.com/watch?v=YlitLB0gppE

Транспартны шлюз — важны элемент герметычнай агароджы атамнай станцыі, праз гэты тэрмінал будуць дастаўляць абсталяванне і адпрацаванае ядзернае паліва. Шлях груз пачаў яшчэ летам, і за гэты час пераадолеў больш за 2000 км, засталося 230 км. На станцыю шлюз даставяць у бліжэйшыя дні.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024