13-ты выпуск Міжнароднага Фестывала Кароткаметражных Фільмаў ŻUBROFFKA адбудзецца з 5 да 9 снежня ў Беластоку і на Падляшшы.
Сёлета 109 фільмаў будзе змагацца за прызы. Міжнароднае журы ацэніць фільмы ў катэгорыях: Студэнты, Незалежныя, Вокна на Ўсход i Цэлы Гэты Свет. Таксама выбярэ найлепшую анімацыю, дакумент, мастацкі фільм, здымкі і музыку. Маладое журы пад кіраўніцтвам Адама Крука выбярэ найлепшы аматарскі фільм, a Яанна Рытель, Андрэй Танасэску і Пэтра Сэдлякова — эксперыментальны фільм. За фільмамі будуць таксама галасаваць дзеці (конкурс Kids) i дарослыя (конкурс Music video). Публіка выбярэ, хто атрымае Дзікага Зубра. Таксама ушанаваны будзе самы цікавы рэжысёр з Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы.
На фестывалі можна паглядзець анімаваныя дакументальныя фільмы, італьянскую навуковую фантастыку, aзербайджанскія i чэскія фільмы. Адбудуцца таксама тры фільмовыя сняданкі: венгерскі, лацінаамерыканскі і падляшскі. Агулам для гледачоў падрыхтавана больш за 250 кароткаметражак!
Апрача фільмаў, можна таксама будзе удзельнічаць ў майстар класах для дарослых і дзяцей, дыскусыях, выстаўках і канцэртах. Уваход свабодны на ўсе паказы. Квіткі на канцэрты і адкрыццё фестывала можна купіць тут: bilety.bok.bialystok.pl і ў кінатэатры Форум.
Фестываль арганізуецца дзякуючы фінансаванню Горада Беласток і пры дапамозе Польскага Інстытуту Кіномастацтва. Арганізатар: Беластоцкі Асяродак Культуры — Дыскусійны Клуб «GAG».