Пра няшчасны выпадак у хуткую дапамогу паведаміў мінак: мужчына распавёў, што з люлькі на вышыні пятага паверха дома па вуліцы Курчатава выпаў рабочы, піша «Гродзенская праўда».

Пасля званка на працягу некалькіх хвілін брыгада медыкаў ужо была на месцы здарэння. Аднак лекары дапамагчы ўжо нічым не змаглі: мужчына памёр на месцы яшчэ да прыезду брыгады ад атрыманых траўмаў.

Вядома, што загінуламу мужчыну 43 гады. Паводле папярэдняй версіі, на доме, дзе адбылася трагедыя, праводзілі працы па ўцяпленні фасада. Мужчына якраз прыбіраў будаўнічае смецце з даху, калі люлька стала падаць і пацягнула за сабой рабочага.

Калега загінулага кажа, што страховачныя абсталяванне ім выдалі і інструктаж па тэхніцы бяспекі правялі. Ад больш падрабязных каментароў мужчына адмовіўся. Калі карэспандэнт разам з супрацоўнікамі гарвыканкама прыбыў на месца, следчыя яшчэ працавалі з целам.

— Пры выкананні дахавых работ па адрасе: Курчатава, 3 пацярпеў мужчына, які працаваў па дамове падраду. Зараз канфіскуецца ўся дакументацыя і абсталяванне, якое будуць правяраць на наяўнасць няспраўнасцяў, — распавёў намеснік начальніка другога аддзялення Гродзенскага міжраённага аддзела Следчага камітэта падпалкоўнік юстыцыі Дзмітрый Кулак.

Арганізацыя, якая выйграла тэндэр на будаўнічыя работы, знаходзіцца ў Мінску. Дарэчы, у гродзенскіх уладаў былі прэтэнзіі да працы на іншых аб’ектах, якія вядзе кампанія. У ходзе праверкі выявілі шэраг парушэнняў. Ці былі парушэнні на будоўлі, дзе адбылася трагедыя, пакуль не ясна.

У Гродне з вышыні ўпаў рабочы. Ён памёр (абноўлена) У Гродне з вышыні ўпаў рабочы. Ён памёр (абноўлена) У Гродне з вышыні ўпаў рабочы. Ён памёр (абноўлена)

Варта адзначыць, што працоўную сілу падавала не мінская арганізацыя, а прыватны прадпрымальнік з Бераставіцкага раёна.

Па ўсіх фактах праводзіцца праверка.