У лесапарку Пышкі мужчына абрабаваў і згвалтаваў дзяўчыну. падазраваны затрыманы, піша «Вячэрні Гродна».

Вядома, што інцыдэнт адбыўся ў Гродне вечарам 22 лістапада. Мужчыну знайшлі па гарачых слядах у выніку комплексу аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў. Ім аказаўся гродзенец 1986 года нараджэння. Падазраваны знаходзіцца пад вартай. Узбуджаная крымінальная справа. Мужчыне пагражае ад 5 да 13 гадоў пазбаўлення волі, распавёў афіцыйны прадстаўнік УУС аблвыканкама Максім Базыленка.

Ва УУС Гродзенскага аблвыканкама 015.BY паведамілі, што злачынства разглядаецца на закрытых судовых паседжаннях. Па гэтай прычыне падрабязнасці далікатнага інцыдэнту ў міліцыі не палічылі карэктным паведамляць. Аднак запэўнілі, што цяпер гвалтаўнік не ўяўляе ні для каго небяспекі, ён затрыманы, таму баяцца яго гродзенцам не варта.

У міліцыі таксама падкрэслілі, што ў Гродне выпадкі гвалту адбываюцца не так часта.