Здароўе і спорт

Дзіцячая турбаза «Мелавыя горы» засталася без ацяплення, але працягне працаваць

Дзіцячая турбаза «Мелавыя горы» на беразе Нёмана сёлета засталася без ацяплення. У рэдакцыю Hrodna.life звярнуўся чытач Ігар, які хвалюецца, што праз гэта аб’ект закрыецца.

«Усё жыццё яна працавала, а ў гэтым годзе прыехала праверка і абрэзалі ўсе батарэі: нібыта не па нормах, патрэбен асобны будынак кацельні. Вартаўнікі сядзяць без ацяплення. Што будзе далей — можна толькі здагадвацца. Вядома, у бюджэтнай арганізацыі няма сродкаў для пабудовы асобнай кацельні», — напісаў наш чытач. Ён хвалюецца, што маляўнічае месца можа ў выніку быць прададзена прыватніку.

Рыхтуюць чэмпіёнаў, але ёсць праблемы з пажарнай бяспекай

Дзіцячая турбаза «Мелавыя горы» гэта два невялікія драўляныя будынкі. Іх пабудавалі ў сярэдзіне 20 ст. Сёння турбаза належыць дзяржаўнай установе адукацыі «Гродзенскі абласны цэнтр турызму і краязнаўства».

Тут рыхтуюць чэмпіёнаў: сёлета хлопцы, якія рыхтаваліся на турбазе, занялі першае месца на чэмпіянаце Еўропы па тэхніцы пешаходнага турызму. Апроч гэтага выхаванцы турбазы займаюць прызавыя месцы на абластных і рэспубліканскіх спаборніцтвах па спартыўным арыентаванні.

Таксама на турбазе праводзяцца велазаезды з перашкодамі, сплавы на байдарках, тут займаюцца спартыўнай рыбалкай і скалалазаннем.

Але зараз месца засталося без ацяплення. У кіраўніцтве турбазы расказалі, што праблемы ўзніклі таму, што сістэма ацяплення не адпавядае сучасным нормам супрацьпажарнай бяспекі. Паводле заключэння Дзяржпрамнагляду кацёл не павінен знаходзіцца ў памяшканні. Кацельня павінна месціцца ў асобным будынку.

Турбаза працягне працаваць

Нягледзячы на адсутнасць ацяплення турбаза працягне працаваць. «Асноўная частка мерапрыемства адбываецца ў цёплы перыяд, — кажа дырэктар Андрэй Лунін. — Удзельнікі турзлётаў жывуць ў намётах». Апошні турзлёт ладзілі падчас восеньскіх вакацый — літаральна тры тыдні таму.

Турбазу паволі абнаўляюць

Хоць турбаза і пабудавана ў сярэдзіне мінулага стагоддзя, кіраўніцтва ўсімі сіламі падтрымлівае яе ў належным стане і па магчымасці ўзводзіць нешта новае. Гэта робіцца не толькі за грошы, вылучаныя бюджэтам, але і за пазабюджэтныя сродкі, якія атрымліваецца зарабіць.

Летась на тэрыторыі турбазы замянілі электраправодку, паставілі энергазберагаючыя лямпы. У 2013 старыя драўляныя вокны замянілі на шклопакеты. На тэрыторыі пабудавалі вялікую бяседку.

Грошай на кацельню няма

Аднак на будаўніцтва кацельні грошай няма. «Мы спадзяемся, што грошы знойдуцца і ацяпленне вернецца. Магчыма, перайдзем на абагрэў ад электрычнасці», — кажа дырэктар Андрэй Лунін. Нават калі на тэрыторыі нічога не праводзілася, то ацяпленне ў турбазе раней заўсёды працавала: трэба падтрымліваць мінімальную тэмпературу, каб будынкі лепш захоўваліся. Сёння на тэрыторыі турбазы застаецца працаваць вартаўнік і яго пакой акурат ацяпляецца электрычным абагравацелем.

Планаў пазбаўляцца ад турбазы, напрыклад праз продаж, зараз няма.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025

Гродзенскі гісторык разгадаў загадку малюнка Напалеона Орды

Гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон вызначыў, з якога ракурсу Напалеон Орда зрабіў адзін са сваіх гродзенскіх…

6 мая 2025