Польскія бізнесмены будуць інвеставаць у праекты на Гродзеншчыне. Пра гэта ішла размова на сустрэчы з Падляскім клубам бізнесу ў аблвыканкаме, піша «Гродзенская праўда».
У сустрэчы прынялі ўдзел 15 польскіх бізнесменаў. Яны хочуць адкрыць вытворчасць, займацца знешнегандлёвымі аперацыямі ў нашай краіне.
Прэзідэнт кампаніі «Аўта Маркет» Рычард Івашкевіч, які ўзначальвае Падляскі клуб бізнесу, прапанаваў адкрыць на базе клуба прадстаўніцтва, якая б стала пляцоўкай для прасоўвання узаемных інтарэсаў і праектаў.
Генеральны консул Рэспублікі Польшча ў Гродне Яраслаў Ксёнжык адзначыў, што супрацоўніцтва развіваецца па многіх напрамках, а бязвізавы рэжым павялічыў паток турыстаў, таму, на яго думку, транспартныя зносіны паміж Гродзеншчынай і Падляскім ваяводствам неабходна развіваць. Перш за ўсё, чыгуначныя. Удзельнікі абмеркавалі і пашырэнне паветраных маршрутаў. Гэта асабліва актуальна падчас будаўніцтва аэрапорта ў Беластоку.
Польскія бізнесмены плануюць стварыць гастранамічную сетку і вытворчасць паўфабрыкатаў. Магчымыя інвестыцыйныя праекты па вытворчасці модульных дамоў, яхт, пастаўцы абсталявання для малочна-таварных ферм, пашыве джынсаў вядомых марак. Сярод выказаных прапаноў - супрацоўніцтва ў сферы аптовага гандлю гароднінай і садавінай, а таксама ў сферы аховы здароўя, турызму.
Як адзначыў старшыня Асацыяцыі польскага бізнесу ў Беларусі, генеральны дырэктар беларуска-польскага прадпрыемства «Белпласт Інтэрнейшнл» Анатоль Велікін, прынятыя за апошні час заканадаўчыя акты па разняволенню бізнесу дазваляюць прыйсці замежным інвестыцыям. Сёння польскі бізнес сапраўды зацікаўлены ў супрацоўніцтве.
Польская дэлегацыя сустрэнецца з кіраўніцтвам Лідскага райвыканкама, Мінскага аблвыканкама, прыме ўдзел у Ваўкавыскім міжнародным эканамічным форуме «Крок насустрач».
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…