Польскія бізнесмены будуць інвеставаць у праекты на Гродзеншчыне. Пра гэта ішла размова на сустрэчы з Падляскім клубам бізнесу ў аблвыканкаме, піша «Гродзенская праўда».

У сустрэчы прынялі ўдзел 15 польскіх бізнесменаў. Яны хочуць адкрыць вытворчасць, займацца знешнегандлёвымі аперацыямі ў нашай краіне.

Адкрыць сумеснае прадстаўніцтва

Прэзідэнт кампаніі «Аўта Маркет» Рычард Івашкевіч, які ўзначальвае Падляскі клуб бізнесу, прапанаваў адкрыць на базе клуба прадстаўніцтва, якая б стала пляцоўкай для прасоўвання узаемных інтарэсаў і праектаў.

Больш транспарту паміж Гродзеншчынай і Падляшшам

Генеральны консул Рэспублікі Польшча ў Гродне Яраслаў Ксёнжык адзначыў, што супрацоўніцтва развіваецца па многіх напрамках, а бязвізавы рэжым павялічыў паток турыстаў, таму, на яго думку, транспартныя зносіны паміж Гродзеншчынай і Падляскім ваяводствам неабходна развіваць. Перш за ўсё, чыгуначныя. Удзельнікі абмеркавалі і пашырэнне паветраных маршрутаў. Гэта асабліва актуальна падчас будаўніцтва аэрапорта ў Беластоку.


З 9 снежня цягнік Гродна-Кракаў ператворыцца ў Гродна-Глівіцы


Стварыць гастранамічную сетку і шыць джынсы

Польскія бізнесмены плануюць стварыць гастранамічную сетку і вытворчасць паўфабрыкатаў. Магчымыя інвестыцыйныя праекты па вытворчасці модульных дамоў, яхт, пастаўцы абсталявання для малочна-таварных ферм, пашыве джынсаў вядомых марак. Сярод выказаных прапаноў - супрацоўніцтва ў сферы аптовага гандлю гароднінай і садавінай, а таксама ў сферы аховы здароўя, турызму.

Транспартныя зносіны і гастрасетка. Як польскія бізнесмены будуць інвеставаць у гродзенскія праекты

Як адзначыў старшыня Асацыяцыі польскага бізнесу ў Беларусі, генеральны дырэктар беларуска-польскага прадпрыемства «Белпласт Інтэрнейшнл» Анатоль Велікін, прынятыя за апошні час заканадаўчыя акты па разняволенню бізнесу дазваляюць прыйсці замежным інвестыцыям. Сёння польскі бізнес сапраўды зацікаўлены ў супрацоўніцтве.

Польская дэлегацыя сустрэнецца з кіраўніцтвам Лідскага райвыканкама, Мінскага аблвыканкама, прыме ўдзел у Ваўкавыскім міжнародным эканамічным форуме «Крок насустрач».