Да 15-гадовага юбілею TuzinFM разам з Letapis.by склаў рэйтынг песень, без якіх немагчыма ўявіць незалежную беларускую музыку. Туды ўвайшлі песні «Радыёактыўны снег» ад «КальЯн» і «Сумнае рэгі» ад «Dzieciuki».
Паслухаць 60 беларускамоўных хітоў можна тут.
«Бадай самая яркая беларуская рок-песня на тэму радыяцыі і візытоўка адной з першых беларускіх фолк-панкаўскіх камандаў, лідэрам якой быў Алесь Дзянісаў. Яна была запісаная для першага электрычнага альбому каманды „У краіне цудаў“ (1997), а пасля музыкі неаднойчы да яе звярталіся — праз 8 год яе перазапісалі ды перавыдалі асобным сінглам, праз 11 год знялі кліп. Як „КальЯн“ разышоўся, кампазіцыя перайшла ў рэпертуар новай каманды Алеся — Dzieciuki», — пішуць пра «Радыёактыўны снег».
www.youtube.com/watch?v=vkhKuW47M4g
«Цэнтральная песня з дэбютнага альбому гарадзенскай фольк-панк фармацыі, у якой акрэсліваецца іх пазіцыя: камунізм = фашызм. Музыкі прысвяцілі песню ахвярам бальшавізму і нацызму, а кліп на песню знялі ў Хатыні і Курапатах», — а гэта пра «Сумнае рэгі».
www.youtube.com/watch?v=39jMugc6eHE
У рэйтынг увайшлі 40 самых важных беларускамоўных песень з хіт-параду «Тузіна» (2003—2018) і яшчэ 20 хітоў за папярэднія 15 гадоў (1988—2003). Шмат хітоў выконваюць «Крама», «Крамбамбуля», «N.R.M», Зміцер Вайцюшкевіч, «Ulis» і «Ляпіс Трубяцкі».
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…