Да 15-гадовага юбілею TuzinFM разам з Letapis.by склаў рэйтынг песень, без якіх немагчыма ўявіць незалежную беларускую музыку. Туды ўвайшлі песні “Радыёактыўны снег” ад “КальЯн” і “Сумнае рэгі” ад “Dzieciuki”.
Паслухаць 60 беларускамоўных хітоў можна тут.
“Бадай самая яркая беларуская рок-песня на тэму радыяцыі і візытоўка адной з першых беларускіх фолк-панкаўскіх камандаў, лідэрам якой быў Алесь Дзянісаў. Яна была запісаная для першага электрычнага альбому каманды «У краіне цудаў» (1997), а пасля музыкі неаднойчы да яе звярталіся — праз 8 год яе перазапісалі ды перавыдалі асобным сінглам, праз 11 год знялі кліп. Як «КальЯн» разышоўся, кампазіцыя перайшла ў рэпертуар новай каманды Алеся — Dzieciuki”, – пішуць пра “Радыёактыўны снег”.
https://www.youtube.com/watch?v=vkhKuW47M4g
“Цэнтральная песня з дэбютнага альбому гарадзенскай фольк-панк фармацыі, у якой акрэсліваецца іх пазіцыя: камунізм = фашызм. Музыкі прысвяцілі песню ахвярам бальшавізму і нацызму, а кліп на песню знялі ў Хатыні і Курапатах”, – а гэта пра “Сумнае рэгі”.
https://www.youtube.com/watch?v=39jMugc6eHE
У рэйтынг увайшлі 40 самых важных беларускамоўных песень з хіт-параду «Тузіна» (2003—2018) і яшчэ 20 хітоў за папярэднія 15 гадоў (1988—2003). Шмат хітоў выконваюць “Крама”, “Крамбамбуля”, “N.R.M”, Зміцер Вайцюшкевіч, “Ulis” і “Ляпіс Трубяцкі”.