У чарговым матчы чэмпіянату Беларусі гродзенскі «Нёман» на выездзе ў Маладзечне 24 лістапада апынуўся мацней за мясцовае «Дынама» з лікам 2:1.
Супернікі правялі баявы паядынак, дзе ўдача была больш на баку «Нёмана». Гродзенцы першымі адкрылі лік, зрабіў гэта Аляксандр Маляўка на 14-й хвіліне матчу. Госці змаглі адыграцца толькі на 29-й хвіліне, дзякуючы дакладнаму кідку Яфіменка. Але ўсяго праз хвіліну падапечныя Сяргея Пушкова зноў выйшлі наперад і як апынулася шайба Папова стала вырашальная ў матчы.
«Дынама-Маладзечна» — «Нёман» 1:2 (0:1, 1:1, 0:0)
галы:
13:04 0:1 — А.Маляўка (Смураў, С.Маляўка)
28:59 1:1 — Яфіменка (Кучкiн, Амбражэйчик, — бол.)
29:47 1:2 — Папоў (Хараманда, Крыскін)
Галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Пушкоў пасля матчу:
— Лічу, што мы правялі добры матч сёння. Былі ў нас праблемы ў атацы у апошніх двух гульнях, якія мы правялі. Папрацавалі з хлопцамі, пагаварылі, абмеркавалі тыя моманты, што не атрымлівалася. Сёння я застаўся задаволены дзеяннямі нападнікаў, якія ішлі на вароты для таго, каб дабіваць тыя шайбы, якія адскокваюць ад брамніка. Даволі нядрэнна згулялі ў абароне, дысцыплінавана, накрывалі ўсе атакі гаспадароў. Таму гульнёй сённяшняй я задаволены, выканалі ўсё, што планавалі.
Свой наступны матч «Нёман» правядзе ў Гродне 27 лістапада і будзе прымаць лідэра турнірнай табліцы мінскае «Юнацтва».
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…