У Лідзе завяршылася рэканструкцыя вуліцы Свярдлова. «Сёння гэта шырокі праспект, які з’яўляецца яшчэ і часткай магістралі, якая вядзе ў суседнюю дзяржаву, Літву, піша «Наша Н**а».
— І для тых гасцей Лідчыны, хто заязджае да нас з паўночнага напрамку, вуліца Свярдлова выступае ў ролі своеасаблівай візітнай карткі горада, або, калі хочаце, уязной брамы. І назва яе павінна быць адпаведная", — адзначае «Лідская газета».
Жыхары горада, грамадскія аб’яднанні падтрымалі ідэю і ўзялі актыўны ўдзел у абмеркаваннях аб перайменаванні, якія ладзіць рэдакцыя «ЛГ».
Віленская, Віленскі тракт, Віленскі гасцінец (у сувязі з накірункам на Вільню), праспект Маршала Ракасоўскага (бо пад яго кіраўніцтвам праводзілася аперацыя «Баграціён» па вызваленні Беларусі ў 1944 годзе), Шлях Скарыны або вул. Францыска Скарыны, Надзеі Паповай — гэтыя і іншыя варыянты гучалі ад лідчан, у тым ліку тых, хто жыве зараз далёка ад радзімы.Найчасцей гучыць прапанова вярнуць вуліцы гістарычную назву: Віленская.
Вуліца Віленская ў Лідзе існавала ад XVII стагоддзя. Абмеркаванне працягваецца.
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…