Брэсцкае “Дынама” спрабуе абскардзіць рашэнне арбітражу БФФ, які абавязаў клуб выплаціць “Нёману” кампенсацыю ў памеры 265 тысяч долараў за падрыхтоўку паўабаронцы Паўла Савіцкага, які перайшоў у стан “бела-сініх”, піша “Прессбол”.
Берасцейцы звярнуліся ў вышэйстаячую інстанцыю – Спартыўны арбітражны суд у Лазане (CAS). Нагадаем, Арбітраж БФФ 25 кастрычніка скараціў суму кампенсацыі з 398 да 265 тысяч даляраў.
28 снежня брэсцкае “Дынама” абвясціла, што заключыла з Паўлам Савіцкім трохгадовае пагадненне. Пасля падпісання “Нёман” накіраваў у Брэст ліст з патрабаваннем кампенсацыі за “падрыхтоўку і навучанне” футбаліста. Падставай для гэтага стаў пункт 4 артыкула 22 “Рэгламенту АБФФ па статусе і трансферах футбалістаў”. «Нёман» патрабаваў за футбаліста 600 тысяч даляраў.
Але пазней бакі дамовіліся, што кампенсацыю «Нёману» выплаціць кампанія «Сохра-групп» – асноўны фінансавы спонсар клуба берасцейцаў. Яе памер павінен быў скласці 211 тысяч даляраў, аднак “Дынама” не выплаціла суму і гродзенскі клуб звярнуўся ў АБФФ.