Адзіны тарыф на электрычную энергію для насельніцтва плануецца ўвесці ў Беларусі ў 2019 годзе. Пра гэта паведаміў журналістам намеснік прэм’ер-міністра Уладзімір Кухараў падчас рэспубліканскага семінара-нарады па падвышэнні эфектыўнасці будаўнічага комплексу, паведамляе БелТА.
Паводле слоў віцэ-прэм'ера, будаўнічы комплекс накіраваны на стварэнне ўмоў для максімальнага выкарыстання электрычнай энергіі ў жылых дамах.
«Запланаванаы, што ў наступным годзе зробім адзіны тарыф на электрычнасць. То бок скасуем дыферэнцыяваны, — сказаў Уладзімір Кухараў. — Пасля будавання БелАЭС у нас будзе ў дастатковай колькасці айчыннай электраэнергіі. Мы бачым, што зможам падаць для насельніцтва танную электраэнергію ў любых аб’ёмах».
Ён адзначыў, што даступны кошт электраэнергіі стане галоўным стымулам для яе максімальнага выкарыстання. «Працуем з Міністэрствам энергетыкі па тарыфах на электраэнергію, якія складуць канкурэнцыю тарыфам на ацяпленне. Хуткім часам прыйдзем да тарыфаў, якія будуць зніжаны для дамоў з электрычным ацяпленнем. Апроч таго, будаванне такіх дамоў дасць магчымасць значна зменшыць аб’ём сродкаў, патрэбных для будавання інфраструктуры», — дадаў віцэ-прэм'ер.
[irp posts="89 363″ name="Жыхары Зарыцы па некалькі дзён у месяц застаюцца без электрычнасці. Электрасеткі: «Гэта нармальна""]
[irp posts="84 378″ name="Калі беларусы будуць аплачваць электраэнергію па поўных тарыфах і колькі кампенсуюць зараз"]
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…