Партыя мясной прадукту была затрыманая недалёка ад беларускай мяжы ў Пскоўскай вобласці. Тавар для продажу вёз жыхар Цвярской вобласці. Уся прадукцыя была выраблена на Гродзенскім мясакамбінаце, перадае тэлеканал АНТ.
Заражаныя Афрыканскай чумой свіней прадукты бяспечныя для чалавека, але нясуць смяротную небяспеку для жывёл. У сувязі з гэтым уся партыя тавару была знішчана.