У лідскім касцёле змянілі час бою званоў праз скаргі гараджан

Праз скаргі мясцовых жыхароў касцёл Ушэсця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Лідзе скасаваў першы звон да нядзельнай малітвы. Раней ён гучаў у 7.30 ранку.

Жыхар мікрараёна Індустрыяльны у Лідзе скардзіцца, што толькі выйшаў на пенсію і меркаваў нарэшце выспацца. Раней яму даводзілася вельмі рана ўставаць на працу. Але ягоны дом знаходзіцца поруч з касцёлам, і па раніцах ён прачынаецца пад звон званоў. Такі «будзільнік» яго вельмі абурае, пішуць «Прынёманскія весці».

Ігумен касцёла Ушэсця Найсвяцейшай Панны Марыі айцец Андрэй Агель растлумачыў, што ў каталіцкай царкве існуе даўняя традыцыя: за паўгадзіны да пачатку набажэнства склікаць вернікаў на малітву. У іх касцёле імшы праводзяцца, а 9 раніцы з панядзелка па суботу. Таму ў 8.30 і гучыць звон.

«Я лічу, што 8.30 — гэта не такая ўжо і ранняя пара. Абсалютная большасць людзей у гэты час ужо прачынаюцца, — адзначае ігумен храма. — Таксама трэба ўлічваць і пачуцці вернікаў. Звон не толькі чысціць нашу душу, але і лечыць цела».

Айцец Андрэй расказаў, што першая нядзельная імша пачынаецца, а 8 раніцы, наступная — у 10.00. Раней звон гучаў у 7.30. Але ад мясцовых жыхароў пачалі паступаць скаргі. У касцёле пайшлі насустрач людзям, і зараз звон па нядзелях звоніць толькі ў 9.30.

[irp posts="58 122″ name="Законам не абаронена. Улады распавялі, што будзе з аркай Радзівілаў, якая разбураецца пад Лідай"]

[irp posts="79 660″ name=" Бяда вельмі згуртавала вернікаў". Як аднаўляюць касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла ў Гожы пасля пажару"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025