Суд Кастрычніцкага раёна Гродна абвясціў прысуды супрацоўнікам МНС і ДКСЭ, якія займалі высокія пасады. Суд вызначыў, што абвінавачаныя некалькі гадоў карысталіся сваім службовым становішчам і нанеслі дзяржаве шкоду ў дзясяткі тысяч рублёў.
Паводле інфармацыі тэлеканала «Гродна Плюс», адзін з абвінавачаных прысуджаны да 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Апроч таго, ён павінны будзе заплаціць штраф амаль у 10 000 рублёў. Другі абвінавачаны атрымаў пяць гадоў пазбаўлення волі.
Абвінавачаныя праз сваіх сваякоў арганізавалі фірму, што спецыялізавалася на выпрабаваннях пажарных лесвіц і агароджаў. Фактычна яна займалася тым жа самым, што і навукова-практычны цэнтр упраўлення МНС па Гарадзенскай вобласці. Яго дырэктарам быў адзін з фігурантаў справы.
Скарыстаючы сваё службовае становішча, ён перадаваў звесткі пра заказы на правядзенне выпрабаванняў у сваю фірму, а не ў цэнтр. Такім чынам, выпрабаванні праводзіла камерцыйная структура. Аплата за іх паступала на прыватны рахунак, а не ў дзяржбюджэт, і пазней пераводзілася ў гатоўку.
Другі факт махлярства абвінавачаных звязаны з аналагічнымі «выпрабаваннямі» на Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе. Прыватная фірма абвінавачаных выйграла тэндар на правядзенне працаў, якія, аднак, ніхто не праводзіў. Аплату за іх фірма атрымала, і, як у папярэднім выпадку, грошы былі абнаяўлены. Заводу нанеслі шкоду ў памеры звыш 190 млн. недэнамінаваных рублёў.
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…