У Гродне наведніца бара не здолела напісаць нічога ў кнігу скаргаў, таму проста вырвала некалькі старонак

Наведвальніца бара ў Гродне стала фігуранткай крымінальнай справы за пашкоджанне кнігі скаргаў, паведамляе гродзенская міліцыя.

30-гадовая гродзенка заседзелася ў бары па вуліцы Кірава. Каля 6 гадзін раніцы настрой у наведвальніцы стаў змяняцца. У нейкі момант ёй не спадабалася абслугоўванне, і яна запатрабавала кнігу скаргаў і прапаноў. Аднак ўпісаць туды нешта ўцямнае дзяўчына не змагла, замест гэтага яна вырвала з кнігі некалькі старонак.

Адміністрацыя выклікала на месца супрацоўнікаў міліцыі. Дзяўчына раней ўжо была судзімая.

Кніга скаргаў і прапаноў з’яўляецца афіцыйным дакументам. На дзяўчыну завялі крымінальную справу па артыкуле «Крадзеж, знішчэнне або пашкоджанне дакументаў».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам у 60 метрах ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025

У Гродне правялі беларуска-польскі форум для бізнесменаў. Гаварылі пра важнасць Расіі

Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…

25 красавіка 2025

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

Цэгла са слядамі пальцаў, найстарэйшая свідравіна Гродна і двор для мерапрыемстваў. Якім стане комплекс былога піўзавода Brovar Hrodna

«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…

24 красавіка 2025