У сувязі з рамонтам дарогі ў пункце пропуску «Райгардас» з 19 па 30 лістапада магчымы цяжкасці пры перасячэнні беларуска-літоўскай мяжы.
Як паведамляе прэс-служба Гродзенскай рэгіянальнай мытні, у перыяд з 19 па 30 лістапада 2018 года ў пункце пропуску «Райгардас» (Літва) будуць праводзіць працы па рамонце дарожнага пакрыцця палос для грузавых транспартавых сродкаў. У сувязі з гэтым магчымы цяжкасці пры перасячэнні беларуска-літоўскай мяжы праз гэты пункт пропуску.
Мытнікі просяць улічваць інфармацыю пры планаванні маршруту ў пазначаны перыяд.