У Гродне завершаны трэці этап рэстаўрацыі аднаго з найстарэйшых драўляных будынкаў у Беларусі - лямуса XVIII стагоддзя, паведаміла навуковая кіраўнічка праекта Алена Шчасная.
«Аднак рамонт быў патрэбны. Быў заменены падмурак, ніжні драўляны вянок. Будынак уздымалі на дамкратах, выраўноўвалі. На другім этапе былі заменены драўляныя элементы, якія прыйшлі ў непрыдатнасць, — лямус быў пабудаваны з хваёвых парод драўніны, такісамы матэрыял выкарыстоўваўся для рэстаўрацыі», — расказала Алена Шчасная БелТА.
[irp posts="47 410″ name="Рэстаўрацыя гродзенскага лямуса: скончыўся другі этап, з будынка прыбралі лішняе і неаўтэнтычнае"]
На трэцім этапе быў заменены дах старажытнага будынка. У якасці пакрыцця скарысталі колатыя дошчачкі з асіны (гонту). З часам гэтая драўніна набудзе шляхетны бляск.
«Рэстаўрацыя вядзецца згодна з пагадненнямі беларуска-польскай кансультацыйнай камісіі па пытаннях гісторыка-культурнай спадчынай пад кантролем Міністэрства культуры», — адзначылі ў кіраванні культуры Гродзенскага аблвыканкама.
[irp posts="93 545″ name="Гродзенцы ўбачаць адноўленыя дакументы з архіва Брыгіцкага касцёла і партрэты яго заснавальнікаў"]
Даведка
Гродзенскі лямус — двухпавярховы дом з лоджыяй на другім паверсе і арачнымі галерэямі на галоўным фасадзе. Пабудаваны ў традыцыях беларускага народнага дойлідства, выкладзены з масіўных брусаў, без выкарыстання клямараў і металічных крапяжоў. Верагодна, пабудаваны ў другой палове XVIII ст., хаця раней датаваўся 1630 годам.