Гродзенец друкаваў 100-рублёвыя купюры дома на прынтары і разменьваў у прадаўцоў на сапраўдныя

За 8 дзён лістапада ў Гродна зафіксавалі тры выпадкі выяўлення фальшывых купюр. У кожным з іх да пацярпелых падыходзіў малады чалавек, які прасіў размяняць старублёвую купюру. Потым людзі высветлялі, што атрымалі падробку. Хлопец друкаваў грошы на хатнім прынтары. Цяпер падазраваны затрыманы, вядзецца следства.

3 лістапада падазраваны малады чалавек падышоў да ІП на рынку «Паўднёвы» і папрасіў размяніць старублёвую купюру. Кабета пагадзілася, перадала невядомаму грошы для размену, а той кінуў старублёўку і ўцёк. Хутка пацярпелая зразумела, што яе ашукалі. Пра выпадак яна паведаміла ў міліцыю.

Яшчэ праз два дні невядомы падышоў да тытунёвага кіёска і такім жа чынам размяняў сто рублёў. А 8 лістапада, падчас чарговага размену, ён выхапіў грошы ў прадавачкі, гэтым і выклікаў падозранні. Малады чалавек стаў уцякаць, кабета спрабавала яго дагнаць, але той схаваўся.

Падчас вышуку ў поле зроку праваахоўнікаў трапіў малады чалавек 1997 года нараджэння. Раней ён ужо меў праблемы з законам, цяпер нідзе не працуе.

Падчас затрымання ў падазраванага выявілі 6 купюр аднаго наміналу і з адным серыйным нумарам. Таксама па месцы знаходжання грамадзяніна знайшлі 6 аркушаў паперы фармату А4, на якіх былі надрукаваны выявы купюр наміналам 100 рублёў.

«Малады чалавек купіў прынтар на адным з сайтаў, з дапамогай якога і вырабіў падробку. Некаторы час яму спатрэбіўся, каб давесці якасць купюры да дасканаласці. Ужо пасля здзяйснення апошняга злачынства грамадзянін паспрабаваў схаваць доказ»,

— расказаў начальнік 1-га аддзела УБЭЗ КМ УУС Гродзенскага аблвыканкама падпалкоўнік міліцыі Сяргей Папок.

На дадзены момант падазраваны затрыманы, праводзяцца аператыўна-вышуковыя і следчыя дзеянні.

[irp posts="84 334″ name="На «новых» беларускіх рублях выправяць памылкі — пакуль ляжалі на складзе, змяніліся правапіс і пейзажы"]

Што рабіць

Супрацоўнікі ўпраўлення па змаганні з эканамічнымі злачынствамі просяць грамадзянаў быць пільнымі пры ажыццяўленні аперацый з наяўнымі грашамі, улічваючы, што асноўная маса фальшывых купюр збываецца на рынках, у крамах, а таксама пры здзяйсненні незаконных угод з замежнай валютай. Правярайце беларускія банкноты на наяўнасць вадзяных знакаў і ахоўнай ніткі, не купляйце замежную валюту з рук і разлічвайцеся за тавар толькі беларускімі рублямі. У выпадку выяўлення фальшывак звяртайцеся ў міліцыю па тэлефоне 102.

За захоўванне, выраб і збыт фальшывых купюр прадугледжана адказнасць па артыкуле 221 КК Рэспублікі Беларусь «Выраб, захоўванне або збыт падробленых грошай ці каштоўных папер». Злачынства адносяць да катэгорыі цяжкіх і караюць за яго пазбаўленнем волі да сямі гадоў.

Падзяліцца
Меткі: здарэнні

Апошнія запісы

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025