Гродзенскія хакеісты 15 лістапада на сваім лёдзе ў матчы з “Шахцёрам” паказалі добрую гульню і буйна абыгралі суперніка – 5:2.
Калі ў матчы з “Металургам” у гродзенцаў кульгала рэалізацыя, то вось у матчы з “Шахцёрам” у чырвона-чорныя многае атрымлівалася. Дэбютнымі шайбамі адзначыліся Грышанаў і Папоў.
“Нёман” – “Шахцёр” 5:2 (1:0, 3:1, 1:1)
галы:
17:00 1:0 – Савінаў (Ляўша, Дзярлюк)
25:14 2:0 – Смураў (Крыскін, С.Маляўка)
25:35 3:0 – Грышанаў (Крыскін, Савінаў)
37:05 3:1 – Аксенцюк (І.Сушка, Боўбель, – бол.)
37:39 4:1 – Маліноўскі (Папоў, Дзярлюк)
44:35 5:1 – Папоў (Шуба, Пятроў, – бол.)
52:52 5:2 – Радчэнка (Станкевіч, Буйніцкі)
Сяргей Пушкоў пасля матчу:
– З нашага боку гэта вельмі добры матч атрымаўся, нават у працяг таго, што было 1,5 дні таму, калі мы стваралі вельмі шмат момантаў, добра рухаліся, не забівалі, а сёння склалася так, што дысцыпліна была вельмі добрая, тыя моманты, якія ствараліся яны нарэшце рэалізоўваліся. Вось адзінае, што не спадабалася – ня спрацавала большасць. Як гаворыцца, пасля шэрагу добрых гульняў не ідзе цяпер у адной пяцёркі, яе трэба будзе паправіць. А па гульні, вельмі добры матч, мне спадабаўся ва ўсіх яго выявах: у абароне, у нападзе. Мы правялі ў мінулым матчы лепшы перыяд, пачынаючы са жніўня месяца, а сёння адна з лепшых гульняў была. Яна была цэласная і самае галоўнае, што добрае завяршэнне было.
Пасля 20-ці гульняў у чэмпіянаце “Нёман” займае трэці радок у турнірнай табліцы і мае ў сваім актыве 43 ачкі. У “Юнацтва” – 53, “Шахцёра” – 49, “Гомеля” – 40.
Свой наступны матч “Нёман” правядзе ў Лідзе 17 лістапада і сустрэнецца там з мясцовай камандай.