«Металург» перапыніў васьміматчавую бяспройгрышную серыю «Нёмана»

Пасля міжнароднай паўзы аднавіўся чэмпіянат Беларусі па хакеі. У Гродне каманда Сяргея Пушкова 13 лістапада прымала жлобінскі «Металург» і нечакана саступіла з лікам 1:2.

Нягледзячы на ​​тое, што гродзенская каманда паказала актыўную гульню і больш чым у два разы перакiдала свайго суперніка, яна прымудрылася прайграць. Металург ў Гродне перапыніў васьміматчавую бяспройгрышную серыю «Нёмана».

«Нёман» — «Металург» 1:2 (1:1, 0:0, 0:1)

галы:

02:21 1:0 — Крыскін (Казячы, Савінаў)
17:33 1:1 — Абмётка (Нікулін, Кунцэвіч)
46:08 1:2 — Маслюкоў (Марчанка, Ягораў)

Галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Пушкоў пасля прайгранага матчу:
— Ну я хачу сказаць, што першы перыяд — гэта лепшы перыяд быў за той час са жніўня, з таго часу, як мы працуем. Я сказаў пра гэта хлопцам у распранальні. Стварыўшы столькі момантаў, добрых камбінацый, актыўнай гульні … Усё было, але толькі адзін гол.

У другім перыядзе дадалося трохі бязладдзя, хоць тая актыўная гульня, якую мы паказвалі ў першым перыядзе працягвалася, але не прыводзіла да завяршэння. Выдатна згуляў варатар гасцей, ну, а нам не хапіла гульца пад варотамі на дабіванні, калі шайба адскоквае.

Ну і трэці перыяд, нас прымушала сітуацыя атакаваць, але памылка яшчэ адна прывяла да голу у нашы вароты. У жаданні, старанні гульцам не адмовіш, лічу нават пры такой гульні, калега сказаў, што яны не мелі перавагі і рэалізавалі нешматлікія моманты. Ну, а мы з адным голам, пры руху на працягу трох перыядаў, зрабіць каля 60-ці кідкоў з якіх каля 40-ка сышлі ў брамніка, я думаю, што павінны былі знайсці гульца, які мог бы туды іх дабіваць. Але, на жаль, сёння не аказалася такога гульца. У прынцыпе, гульнёй можна застацца задаволеным, вынікам не.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025