Канчатковую суму шкоды, якую журналісты, па меркаванні следства, нанеслі дзяржаўнаму інфармацыйнаму агенцтву БелТА, назавуць пазней. Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова.
Агулам, па інфармацыі Ганчаровай, абвінавачванні прад’яўленыя 14 асобам.
Раней стала вядома, што сярод абвінавачаных — 6 супрацоўнікаў інтэрнэт-партала T*T.BY, галоўны рэдактар інфармагенцтва БелаПАН Ірына Леўшына і міжнародны аглядальнік Таццяна Каравянкова, журналіст Deutsche Welle Паўлюк Быкоўскі, рэдактар інтэрнэт-сайта газеты «Белорусы и рынок» Аляксей Жукаў. Усе яны знаходзяцца пад падпіскай аб нявыездзе і належных паводзінах.
Нагадаем, 7−9 жніўня ў рэдакцыях T*T.BY, інфармагенцтва БелаПАН, іншых СМІ, а таксама ў кватэрах журналістаў прайшлі вобшукі.
Былі затрыманыя галоўны рэдактар T*T.BY Марына Золатава, рэдактары партала: Ганна Калтыгіна, Галіна Уласік і Ганна Ярмачонак, галоўны рэдактар БелаПАН Ірына Леўшына і міжнародны аглядальнік БелаПАН Таццяна Каравянкова, уласны карэспандэнт Deutsche Welle Паўлюк Быкоўскі, рэдактар сайта газеты «Белорусы и рынок» Аляксей Жукаў.
Усе яны правялі некалькі сутак у ізалятары часовага ўтрымання. Пасля вызвалення большасці падазраваных быў забаронены выезд з краіны.
Следчы камітэт абвінавачвае журналістаў у тым, што яны ажыццяўлялі несанкцыянаваны доступ да камп’ютарнай інфармацыі дзяржаўнага інфармагенцтва БелТА. Незалежныя аналітыкі перакананыя: «справа БелТА» — спроба ўладаў запалохаць і ўзяць пад кантроль галоўныя недзяржаўныя інтэрнэт-медыя.
Журналістам пагражаюць штрафы і нават турэмныя тэрміны.
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…
У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…