Навіны

У Гродне адкрылася «Адметнасць» — крама з нацыянальнай сімволікай

«Я раней чуў шмат пытанняў - дзе можна набыць падобнае ў Горадні? Ну вось цяпер тут», — расказвае Сяргей Верамеенка, гаспадар крамы. Крама працуе з 12 лістапада па адрасе Кірава, 3. Тут можна набыць адзенне, сувеніры і рэчы для дома з беларускай сімволікай.

У продажы — усё, што датычыцца беларускіх, патрыятычных, нацыянальных тэмаў. Тавары бяруць на рэалізацыю ў рамеснікаў і прадпрыемстваў - фабрык мастацкіх выбараў. «Стараемся рабіць невялікую нацэнку, каб гэта было даступна для людзей», — кажа сям’я Верамеенкаў, Сяргей і Вольга.

Сяргей і Вольга Верамеенкі
Цана залежыць ад сабекошту. Цішоткі каштуюць ад 19 рублёў. Там, дзе вялікія затраты па друку, кошт — 23 і 25. Жаночая сукенка ад слонімскай фабрыкі каштуе 50 рублёў, світшоты — 42 і 48. Бейсболкі з бавоўны — 13 рублёў. Кубкі абыйдуцца ў 8,50 і 11. Таксама ў продажы ёсць дзіцячае адзенне, цацкі, нашыўкі, сувеніры, стужкі, значкі, магніты, абрусы. Верамеенкі - самі рамеснікі, валяюць з воўны. Іх вырабы таксама будуць прадстаўлены ў краме. З часам завязуць бчб-сцяжкі - сувенірныя і вялікія.

Крама разлічана на беларусаў і турыстаў, якія захочуць завезці дамоў «кавалачак беларускай адметнасці». Падобныя крамы адчыніліся і ў іншых гарадах. Стваральнікі хочуць, каб у кожным беларускім доме былі рэчы з беларускім каларытам і беларускай адметнасцю.

У краму сям’я Сяргея — былога таксіста і палітычнага актывіста — і рамесніка Вольгі ўклала каля 3000 долараў. Столькі пацягнуў рамонт, закупка мэблі і прадукцыі. Адбіць суму плануюць праз паўгады ці год. Прасоўваць краму будуць праз старонкі ў сацсетках і аб’явы на рынку. «Усё залежыць ад пакупніцкай здольнасці нашых людзей. Наколькі яны здольны купіць сабе штосьці беларускае, а не проста аддаць на каўбасу».

Гаспадары кажуць, што бачаць запатрабаванасць у падобных вырабах, а крама будзе дадаткам і яшчэ адной цаглінкай у беларускую свядомасць.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

Цэгла са слядамі пальцаў, найстарэйшая свідравіна Гродна і двор для мерапрыемстваў. Якім стане комплекс былога піўзавода Brovar Hrodna

«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025