Сусветны дзень жаночага прадпрымальніцтва адзначаць у Беларусі 16 лістапада. У Гродне воркшоп для жанчын і дзяўчат, якія хочуць пачаць сваю справу, прайшоў 30 кастрычніка. Як ісці да мэтаў, дзе браць энергію для сваіх планаў і як інавацыйныя тэхналогіі спрашчаюць жыццё, распавялі Іна Шчукіна з Бізнес-школы ІПМ, Юлія Юзвук з ААТ «Белаграпрамбанк» і Ала Клімук, заснавальнік ТАА «Меха».
Існуе некалькі міфаў жаночага бізнесу: міф первопроходства, міф кіравання, міф інтэлекту, міф пасады і г. д. Гэта ўсё няпраўда. Калі жанчына хоча нешта рабіць, яна бярэ і робіць, як бы ёй не было гэта складана. Парадокс заключаецца ў тым, што калі ўзяць і проста забіць сваю ляноту, то ўсё атрымаецца.
Заўсёды вельмі важна ісці да мэты. Але дзе браць энергію, калі надыходзіць эмацыйная яма? Вось ты ідзеш і ідзеш да сваёй мары, і здаецца, што ўжо павінен быць вынік — але няма. Потым ты пачынаеш ісці павольна, потым яшчэ больш марудна — пачынаецца прасадка энергіі. Грошай няма, настрою няма — усё дрэнна.
Паспяховыя людзі, калі ўспамінаюць свае няўдачы, кажуць: «У той самы момант, калі я сказаў, што не магу больш нешта рабіць, нейкае ўнутранае пачуццё сказала: а давай паспрабуем яшчэ трохі, хоць бы месяц».
Дай сабе яшчэ два месяцы, калі нешта ідзе не так. Пагавары са сваім асяроддзем, спытайся парады ў сваіх сяброў. Павучыся ў каго-небудзь. Можна нават павучыцца цярпенню ў бабулі, якая сядзіць побач у тваім двары.
Чым больш ты кантактуеш з людзьмі, чым з большай радасцю дзелішся сваімі ўражаннямі і эмоцыямі, тым болей табе прыходзіць у адказ. У адкрытае акно ўлятае больш.
Выкарыстоўвай сучасныя банкаўскія тэхналогіі. Мабільны дадатак дазваляе кіраваць рахункам з мабільнага тэлефона, калі ты не ў офісе за камп’ютарам. Дадатак забяспечвае высокую ступень абароны плацяжоў ー праз touch id і face id (скан вока і адбітак пальца), плацяжы пацвярджаюцца SMS-кодам.
Даведайся аб нефінансавых паслугах банка. Напрыклад — пра фінансавы супермаркет. У ім можна набыць страхоўку на абсталяванне або маёмасць, падключыцца да праграмы 1С Бухгалтэрыя, купіць або арандаваць патрэбнае праграмнае забеспячэнне. Пры гэтым усе абнаўленні будуць уключаны ў кошт арэнды.
Дзень жаночага прадпрымальніцтва (WED) адзначаецца ва ўсім свеце і з’яўляецца найбуйнейшым у свеце рухам, місія якога прысвечана падтрымцы і пашырэнню правоў і магчымасцяў жанчын. Да святкавання гэтай падзеі 16 лістапада Беларусь далучыцца ў трэці раз.
Генеральным партнёрам мерапрыемстваў, прысвечаных Дню жаночага прадпрымальніцтва ў Беларусі, з’яўляецца ААТ «Белаграпрамбанк» — адзін з найбуйнейшых банкаў Беларусі. Адукацыйны партнёр — Бізнес-школа ІПМ. Бізнес-партнёр — канструктар сайтаў Vigbo
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…