Мытны камітэт: абмежаванні па бяспошліннаму ўвозу тавараў да 500 еўра не закрануць звычайных турыстаў

Абмежаванні па бяспошліннаму ўвозу тавараў да 500 еўра не закрануць звычайных турыстаў, паведаміў сёння журналістам старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Юрый Сянько, перадае БЕЛТА.

Старшыня ДМК звярнуў увагу, што беларусы з ліку звычайных турыстаў пры бязмытным увозе не дасягаюць «столі» устаноўленых лімітаў. Паводле яго слоў, жыхары памежжа таксама ўвозяць тавары ў далёкіх ад максімальных межаў аб’ёмах і кошту. Абмежаванні накіраваны на тых, хто закупляецца за мяжой у камерцыйных мэтах.


«Сюрпрыз»: з 1 студзеня 2019 года — ліміт на ўвоз тавараў з-за мяжы 500 еўра і 25 кг


— Людзі, якія для асабістага карыстання ўвозяць невялікую колькасць рэчаў, — тут ніякіх пытанняў не было і не будзе, — падкрэсліў Юрый Сянько.
Як паведамлялася, грамадзяне краін Еўразійскага эканамічнага саюза з 1 студзеня 2019 года могуць бяспошлінна ўвозіць на адзіную мытную тэрыторыю ЕАЭС тавары для асабістага карыстання на суму не больш чым 500 еўра, вага якіх не перавышае 25 кг. Раней такія ліміты планавалася ўвесці паступова да 1 студзені 2021 года. Цяпер норма бяспошліннага ўвозу складае 1500 еўра і 50 кг. У адпаведнасці з Мытным кодэксам ЕАЭС, краіны — удзельнікі саюза маюць права толькі рабіць больш жорсткімі нормы бяспошліннага ўвозу на нацыянальным узроўні.

Гэтае рашэнне Рады ЕЭК ўступае ў сілу па заканчэнні 10 каляндарных дзён з даты яго афіцыйнага апублікавання. У ЕАЭС ўваходзяць Беларусь, Расія, Казахстан, Арменія і Кыргызстан.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025