Фота: pizzatempo.by
Вядомая сетка піцэрый «Пицца Темпо» прыйдзе ў Гроднf ўжо ў наступным месяцы. Рэстаран фастфуду з дастаўкай заказаў на дом з’явіцца ў ГЦ OldCity і зойме плошчы, дзе размяшчаліся рэстаран японскай кухні «Кіёта» і «Pizza & Coffee», піша «Вячэрні Гродна».
Зараз месца будучай кропкі ўнутры завешана чорным навесам. Першую ў Гродне «Пиццу Темпо» плануюць запусціць 15 снежня.
«Пицца Темпо» прапануе на выбар з больш за 40 відаў піцы, з якіх можна замовіць чатыры памеры — 18, 26, 31, 45 см. Самая вялікая называецца сямейнай і важыць каля кілаграма, а самая маленькая — дзіцячая — каля 250 гр. Дарэчы, піца рыхтуецца па арыгінальнай рэцэптуры і ў прысутнасці наведвальнікаў.
Таксама ў меню гарачыя супы і стравы з закускамі, паста, блінцы, салаты. Ёсць вегетарыянскае і дыетычнае меню. Ёсць шырокі асартымент кактэйляў, алкагольных і безалкагольных напояў. З 12.00 да 16.00 па буднях можна замовіць абедзенны комплекс. Дзейнічае служба дастаўкі і сістэма інтэрнэт-замоваў.
Першая кропка сеткі з’явілася ў Мінску ў маі 2002 года. Цяпер сетка прадстаўлена, акрамя сталіцы, яшчэ ў Магілёве і Маладзечне — усяго 19 піцэрый.
Для зручнасці жыхароў і гасцей горада ў Гродне ўводзяць новую схему абмежавання руху мотатранспарту. Існуючая…
Мурал стварылі спецыяльна для "Музея Лідскага бровара". Убачыць яго можна падчас экскурсіі на піваварню 1876…
Мабільны комплекс радыяцыйнага сканавання купляюць на Беларускую АЭС. Удзельнікам закупкі можа быць юрыдычная або фізічная…
На Фолюшы з'явілася новая прапанова — трохпакаёвая кватэра ў жоўтых танах з таемным пакоем. Жыллё…
З аўкцыёну ў Гродне прадаюць мікрааўтобус Volkswagen Transporter. Ён належыць актывісту Ежы Грыгенча, завочна асуджанаму…
Блогерка пад нікам Tomchikcerberejus паказала хлеб, які яе дзіця купіла ў адной з гродзенскіх крам.…