Вядомая сетка піцэрый «Пицца Темпо» прыйдзе ў Гроднf ўжо ў наступным месяцы. Рэстаран фастфуду з дастаўкай заказаў на дом з’явіцца ў ГЦ OldCity і зойме плошчы, дзе размяшчаліся рэстаран японскай кухні «Кіёта» і «Pizza & Coffee», піша «Вячэрні Гродна».

Зараз месца будучай кропкі ўнутры завешана чорным навесам. Першую ў Гродне «Пиццу Темпо» плануюць запусціць 15 снежня.

Што такое «Пицца Темпо»?

«Пицца Темпо» прапануе на выбар з больш за 40 відаў піцы, з якіх можна замовіць чатыры памеры — 18, 26, 31, 45 см. Самая вялікая называецца сямейнай і важыць каля кілаграма, а самая маленькая — дзіцячая — каля 250 гр. Дарэчы, піца рыхтуецца па арыгінальнай рэцэптуры і ў прысутнасці наведвальнікаў.

Таксама ў меню гарачыя супы і стравы з закускамі, паста, блінцы, салаты. Ёсць вегетарыянскае і дыетычнае меню. Ёсць шырокі асартымент кактэйляў, алкагольных і безалкагольных напояў. З 12.00 да 16.00 па буднях можна замовіць абедзенны комплекс. Дзейнічае служба дастаўкі і сістэма інтэрнэт-замоваў.

Першая кропка сеткі з’явілася ў Мінску ў маі 2002 года. Цяпер сетка прадстаўлена, акрамя сталіцы, яшчэ ў Магілёве і Маладзечне — усяго 19 піцэрый.