«Кліент раптам галаву задурыў»: праз аварыю на скрыжаванні Кірава і Сацыялістычнай у цэнтры ўтварыўся вялікі затор

У выніку ДТЗ паміж таксі і мікрааўтобусам на скрыжаванні вуліц Кірава і Сацыялістычнай на цэнтральных вуліцах утварыліся сур’ёзныя заторы, а тралейбусы стаялі, бо не маглі аб’ехаць удзельнікаў аварыі. Сутыкненне адбылося прыкладна ў 13.30 у чацвер, 8 лістапада. Дэталі паведамляе «Вячэрні Гродна».

Таксі Skoda перакрыла адразу дзве паласы: на аўтамабілі было спушчана пярэдняе левае кола, нязначна пабіты бампер, сур’ёзна падрапана левае крыло. Легкавікі аб’язджалі пацярпелы аўтамабіль па пешаходнай дарожцы, буйнагабарытны транспарт змушаны быў прастойваць — некаторыя аўтобусы аб’язджалі месца сутыкнення па ходніку.

— Я ехаў па Кірава на Савецкую ў правай паласе, калі раптам кліент задурыў галаву і сказаў павярнуць. Калі здзяйсняў манеўр, не заўважыў, што па левай паласе едзе мікрааўтобус, — расказаў кіроўца таксі Зміцер.

На Сацыялістычнай у момант стаў караван з тралейбусаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024

Ад 5000 да 37 000 еўра: у гістарычным цэнтры Гродна прадаюць памяшканні пад бізнес

Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно…

6 мая 2024

Памятаеце вінны бар «Чырвоным па белым»? Ягоная ўладальніца адкрыла італьянскую кавярню ў Скідалі - і вось як ідуць справы

Мінчанка Вера Таратухіна тры гады кіравала папулярным у Гродне вінным барам "Чырвоным па белым" (пазней…

6 мая 2024

Стала вядома, які расіянін выкупіў сінагогу ў Слоніме. Прыбыткі яго кампаніі вылічваюцца мільёнамі еўра

Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…

6 мая 2024

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024