Больш за сто гродзенцаў, якія ляцелі з Егіпта, «завязлі» ў Брэсце

У брэсцкім аэрапорце затрымаліся больш за сотню гродзенскіх турыстаў, якія ляцелі чартарным рэйсам з Хургады ў Гродна. Кампанія-перавознік не змагла ў час даставіць их дахаты з прычыны моцныага туману.

Пасажыры незадаволены дзеяннямі перавозніка, які не паклапаціўся пра тое, каб хутчэй даставіць людзей у Горадню, расказвае Sputnik.

«Цяпер мы ўжо больш за тры гадзіны знаходзімся ў брэсцкім аэрапорце, дахаты мы вернемся не раней за поўнач. А павінны былі быць у Гродне ўжо, а другой-трэцяй гадзіне дня», — расказалі незадаволеныя пасажыры, якія аднымі з першых скарысталіся чартарнымі рэйсамі Хургада-Егіпет. Чартарны самалёт не змог прызямліцца ў Гродне праз моцны туман, таму яго прыняў брэсцкі аэрапорт.

Людзі прызнаюцца, што новай прапановай паляцець у Хургаду наўпрост з Гродна скарысталіся дзеля камфорту, каб не ездзіць у іншыя гарады і сэканоміць час і нервы. Атрымалася наадварот.

«Спачатку мы паўгадзіны сядзелі ў самалёце, потым выйшлі ў залу чакання. Ніхто да нас не выйшаў, каб вытлумачыць, што нам рабіць — ні з „Белавія“, ні з турфірмы, ні ад тураператара JoinUp. Мы селі ў 12:40. І тое зараз, калі ўсе паелі ў буфеце за свае грошы, прадстаўнік аэрапорта паведамляе, што сілкаванне нам арганізуе праз 4 гадзіны», — кажа Вольга. Кабета, як і многія турысты, незадаволена якасцю паслуг і тым, як развязваюць праблемы пасажыраў.

Паводле слоў суразмоўніцы, у самалёце было шмат пасажыраў з дзецьмі, бо шмат хто паляцеў у Егіпет на час восеньскіх вакацый, ёсць жанчына-інвалід. Праз дзве гадзіны незразумелага чакання шмат у каго пачалася паніка, бо не было слушных тлумачэнняў, як перавознік будзе вырашаць пытанне дастаўкі турыстаў у Гродна.

Частка людзей не сталі чакаць і з’ехалі ў Гродна на таксі ці маршрутках. Таксісты аэрапорта згаджаюцца адвезці ў Гродна за 200−300 рублёў. Плаціць такія грошы гатовы не ўсё.

Тым, хто застаўся, паабяцалі, што ў Гродна іх адвязуць аўтобусамі, на якіх павінна прыехаць новая партыя турыстаў, што скіроўваюцца ў Хургаду. Аўтобус каля 15 гадзін дня выехаў з Гродна ў Брэст, на дарогу пойдзе не менш як чатыры гадзіны. Па падліках гарадзенскіх турыстаў, выехаць дадому яны змогуць толькі праз сем-восем гадзін пасля прызямлення, яшчэ прыкладна пяць гадзін запатрабуецца, каб прыехаць у Гродна.

Пасажыры ўпэўнены, што пытанне з транспартам перавознік мог вырашыць нашмат хутчэй. Яны бачылі, што яшчэ да вылету іх самалёта з Хургады ў інтэрнэце пачалі з’яўляцца паведамленні пра тое, што рэйсы адкладаюцца праз туман.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024