«Сюрпрыз»: з 1 студзеня 2019 года — ліміт на ўвоз тавараў з-за мяжы 500 еўра і 25 кг

У апошні момант рэзка змянілі нормы ўвозу тавараў для асабістага карыстання праз мяжу, паведамляе партал Euroby.info.

20 снежня 2017 года Рада Еўразійскай Эканамічнай Камісіі прыняла рашэнне пра тое, што паступова будуць паменшаныя нормы ўвозу тавару для асабістага карыстання з-за межаў Мытнага звязу.

Увесь 2018 год людзі жылі з верай у тое, што дзейны ліміт 1500 еўра з 1 студзеня 2019 будзе зменшаны да дазволеных 1000 еўра, з 2020 да 750 еўра, з 2021 да 500 еўра.

Але згодна з папраўкамі той жа камісіі, зробленымі 1 лістапада 2018, план змяняецца:

З 1 студзеня 2019 года ліміт на бязмытны ўвоз тавараў для асабістага карыстання праз мяжу ўсталёўваецца ў памеры 500 еўра і 25 кг агульнай вагі.

Амаль машына часу, якая пераносіць адразу ў 2021 год. Да канца года, у якім яшчэ дзейнічае ліміт 1500 еўра і 50 кг, засталося толькі 2 месяцы. Для тых, хто ездзіць часцей, чым раз на тры месяцы, ужо цяпер стаіць ліміт у 300 еўра.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024