У сувязі з пракладкай камунікацый да мікрараёна Грандзічы 10 і 11 лістапада зменяцца маршруты транспарта.
З 8.00 10 лістапада да 20.00 11 лістапада: будзе часова забаронены рух транспарта па вул. Белыя Росы ў раёне жылога дома №55, паведамляе “Гродзенская праўда”.
маршрут №5 «Лапенкі – Райсельгастэхніка» зменіцца на маршрут №5 «Забалаць – Райсельгастэхніка» і будзе курсаваць: Забалаць – вул. Асфальтавая – вул. Дзяржынскага – вул. Белыя Росы – вул. Ліможа і далей па сваім маршруце без зменаў. У зваротным кірунку: Райсельгастэхніка – вул. Белыя Росы (без зменаў), далей: вул. Дзяржынскага – вул. Асфальтавая – Забалаць;
№24 «Забалаць – гарадскі клінічны шпіталь №3» будзе курсаваць: Забалаць – вул. Асфальтавая – вул. Дзяржынскага – вул. Белыя Росы – вул. Ліможа, далей па сваім маршруце, назад у тым жа кірунку;
№26 «Вуліца Маладая – Забалаць» будзе курсаваць: вул. Маладая – вул. Таўлая (без зменаў), далей: вул. Белыя Росы – вул. Дзяржынскага – вул. Асфальтавая – Забалаць, назад у тым жа кірунку;
№59 «Забалаць – рынак «Паўднёвы» будзе курсаваць: Забалаць – вул. Асфальтавая – вул. Дзяржынскага – вул. Белыя Росы – вул. Таўлая – вул. Брыкеля, далей па сваім маршруце, назад у тым жа кірунку;
№18т «Альшанка – Забалаць» будзе курсаваць: Альшанка – вул. Таўлая (без зменаў), далей: вул. Белыя Росы – вул. Дзяржынскага – вул. Асфальтавая – Забалаць, назад у тым жа кірунку.