Прасоўваць бізнес-ідэі, кансультаваць па пытаннях прадпрымальніцтва, выконваць розныя праекты будуць у вучэбна-навукова-вытворчым цэнтры «Тэхналаб». Ён адкрыўся пры ГрДУ імя Янкі Купалы на Гаспадарчай вуліцы, 23/2 ў аўторак, 6 лістапада, піша «Вячэрні Гродна».
Тэхнапарк быў створаны ў ліпені 2017 года, а ў лістападзе пачаліся работы ў будынку каля ААТ «Малочны Мір». Фінансаванне вялося ў асноўным за кошт абласнога інавацыйнага фонду.
У парку размясціліся навукова-вытворчыя лабараторыі, адміністрацыйныя офісы, канферэнц-зала, вытворчыя памяшканні. Тут будуць выяўляць інавацыйныя ідэі, дапамагаць увасабляць іх у жыццё і запускаць у вытворчасць, спрыяць іх прасоўванні на рынку.
Чакаецца, што тэхнапарк будзе прыцягваць маладых навукоўцаў да выканання розных праектаў, кансультаваць па пытаннях прадпрымальніцтва. Раскажуць, як стварыць уласнае прадпрыемства, распрацаваць бізнэс-план. У той жа час навукова-тэхналагічны парк стане базай для практыкантаў і месцам працаўладкавання студэнтаў.
У наступным годзе плануецца рэканструяваць яшчэ адзін будынак па суседстве з тэхнапаркам. Яго агульная плошча — больш за 6 тысяч квадратных метраў.
Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…
Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…
Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…
Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…
"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…
На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у…