Прасоўваць бізнес-ідэі, кансультаваць па пытаннях прадпрымальніцтва, выконваць розныя праекты будуць у вучэбна-навукова-вытворчым цэнтры «Тэхналаб». Ён адкрыўся пры ГрДУ імя Янкі Купалы на Гаспадарчай вуліцы, 23/2 ў аўторак, 6 лістапада, піша «Вячэрні Гродна».

Тэхнапарк быў створаны ў ліпені 2017 года, а ў лістападзе пачаліся работы ў будынку каля ААТ «Малочны Мір». Фінансаванне вялося ў асноўным за кошт абласнога інавацыйнага фонду.

У парку размясціліся навукова-вытворчыя лабараторыі, адміністрацыйныя офісы, канферэнц-зала, вытворчыя памяшканні. Тут будуць выяўляць інавацыйныя ідэі, дапамагаць увасабляць іх у жыццё і запускаць у вытворчасць, спрыяць іх прасоўванні на рынку.

Чакаецца, што тэхнапарк будзе прыцягваць маладых навукоўцаў да выканання розных праектаў, кансультаваць па пытаннях прадпрымальніцтва. Раскажуць, як стварыць уласнае прадпрыемства, распрацаваць бізнэс-план. У той жа час навукова-тэхналагічны парк стане базай для практыкантаў і месцам працаўладкавання студэнтаў.

У наступным годзе плануецца рэканструяваць яшчэ адзін будынак па суседстве з тэхнапаркам. Яго агульная плошча — больш за 6 тысяч квадратных метраў.