Праект гатовы на 95 адсоткаў. Ужо змантавана тэхналагічнае абсталяванне, вядуцца пуска-наладачныя работы. Прырост па выручцы за кошт новага праекта складзе больш за 200 мільёнаў даляраў, піша «Гродзенская праўда».
— Цэх азотнай кіслаты магутнасцю за 1 200 тон у суткі з рэканструкцыяй дзеючай вытворчасці КАС — гэта знакавы аб’ект для ААТ «Гродна Азот», — адзначыў Ігар Ляшэнка, намеснік прэм’ер-міністра. — Увод яго ў строй дазволіць павялічыць аб’ёмы вытворчасці карбамідна-аміячнай сумесі на 60 працэнтаў - з 750 тысяч да 1 200 тысяч тон у год. Прырост па выручцы за кошт новага праекта складзе больш за 200 мільёнаў даляраў. Важна і тое, што гэта энергаэфектыўны праект. За кошт зніжэння спажывання паліўна-энергетычных рэсурсаў паменшыцца сабекошт вытворчасці прадукцыі.
Будаўніцтва цэха вядзе ААТ «Гроднапрамбуд». На аб’екце ўжо асвоена звыш 218 мільёнаў рублёў.
У ААТ «Гродна Азот» плануецца будаўніцтва новага азотнага комплексу. Гэта дапаможа павялічыць магутнасці па выпуску карбаміду і нарасціць за кошт гэтага экспарт. Закупка новых тэхналогій дасць магчымасць стварыць экалагічна чыстую і энергаэфектыўную вытворчасць. На новым азотным комплексе вытворчасць аміяку, які з’яўляецца зыходнай сыравінай для азотнай прамысловасці, будзе значна танней, што дасць магчымасць штогод эканоміць дзесяткі мільёнаў даляраў.
Грошы на праект часткова дасць прадпрыемства. Магчымыя кітайскія крэдыты і прыцягненне кансорцыума беларускіх і расійскіх банкаў. Увод у эксплуатацыю азотнага комплексу запланаваны ў канцы 2024 года.
На Савецкай вуліцы каля 80% падвалаў задзейнічаны пад бізнес, прыводзіць статыстыку газета “Гродзенская праўда”. Пры…
Уладальнікі гродзенскіх кавярань «Крепкий белый» і «Крепкий черный» запускаюць школу барыста. Летась арганізатары ўжо праводзілі…
Гродзенец Ігар Апякун канструюе мэблю для круізных лайнераў - стварае прататыпы праз спецыяльную праграму. Ігар…
Кніга «Удивительный Гродно» Яўгена Аснарэўскага выйшла ў мінскім выдавецтве «Рыфтур». Даведнік разлічаны і на турыстаў,…
Як мінімум дзве гродзенскія кавярні, My Lover Berry і «Крепкий белый», вырашылі апрабаваць новы фармат…
Калі вы хацелі жыць у кватэры з уласнай фрэскай, ды яшчэ і блізка да прыроды,…