У Гродне адбудзецца чарговы аўкцыён па продажы нерухомасці. Сярод лотаў - Медычная акадэмія, Дом афіцэраў і царскія казармы

Чарговы аўкцыён па продажы будынкаў, што знаходзяцца ва ўласнасці горада, прызначаны на 15 лістапада. У спісе зноў былая Медычная акадэмія, Дом афіцэраў і царскія казармы на Шчорса.

Купіць будынкі і пляцоўкі пры іх можа кожны, заплаціўшы патрэбную суму і ўзяўшы на сябе абавязанні па іх аднаўленні і выкарыстанні.

Так, стартавая цана для медакадэміі ў парку прызначана 2 315 767 рублёў 18 капеек, памер задатку — 232 000 рублёў. Пакупнік павінны будзе падпісаць ахоўнае абавязанне на матэрыяльную нерухомую гісторыка-культурную каштоўнасць, правесці капрамонт ці рэканструкцыю будынкаў і ўвесці іх у эксплуатацыю не пазней, чым праз чатыры гады з дня заключэння дамовы куплі-продажу. Магчыма рэканструкцыя пад аб’ект адміністрацыйнага ці культурна-асветніцкага прызначэння.

[irp posts="78 589″ name=" Кітайскі дэкор і домікі? Гэта пакуль чуткі". Набыць будынак былой медакадэміі можа яшчэ любы ахвотны"]

Былы Дом афіцэраў ацэнены амаль удвая танней: 1 259 785 рублёў 16 капеек, задатак — 125 980 рублёў. Прадавец прапануе адрэканструяваць будынак пад грамадска-дзелавое прызначэнне. Для пляцоўкі прадугледжаны зямельны сервітут.

[irp posts="70 822″ name="Дом афіцэраў у Гродне не змаглі прадаць 14 разоў: што адпужвае інвестараў?"]

Стартавы кошт для царскіх казарм — 525 872 рублі 22 капейкі, сума задатку — 53 000 рублёў. Будучаму пакупніку даюць два гады на распрацоўку праектна-каштарыснай дакументацыі для правядзення капрамонту ці рэканструкцыі будынка з упарадкаваннем тэрыторыі пад гасцініцу.

[irp posts="86 313″ name="Глядзіце, як выглядае закінутая казарма на Шчорса, якую ніхто не купляе"]

Аўкцыён адбудзецца ў Гродна 15 лістапада 2018 года ў 15.00. Арганізатар аўкцыёну — камітэт дзяржаўнай маёмасці Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта (камітэт «Гроднааблмаёмасць»). Апошні дзень падачы заяў на ўдзел у аўкцыёне — 9 лістапада 2018 г. да 17.00.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна адкрылася пяльменная — у назве ёсць адсылка на легендарнае кафэ, якое любілі гродзенцы

"Пяльменная 1961" пачала працу на Савецкай, 23 у суботу, 22 лютага. Установа адкрылася на тым…

23 лютага 2025

«Пекла на зямлі». Гродзенка падзялілася, як працуе кадастравае агенцтва падчас рамонту

Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…

21 лютага 2025

У конкурсе «Гродна Азот» да Дня роднай мовы паўдзельнічалі два пенсіянеры і ідэолаг

Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…

21 лютага 2025

У Польшчы закрылі справу аб давядзенні беларускага экс-палітвязня да самагубства

Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…

21 лютага 2025

Дырэктара прадпрыемства з Ваўкавыскага раёна судзяць за разгалашэнне службовай таямніцы

Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…

21 лютага 2025

Сыркі «Малочнага Міру» не спадабаліся МАРГ — там знайшлі прапаганду нацызму

"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…

21 лютага 2025