Археолагі ўсё ж з’явіліся на пляцоўцы на вуліцы Васілька, дзе да 2020 года будаўнікі павінны ўзвесці новы будынак генконсульства Літвы ў Гродне. З пачатку лістапада там працуюць спецыялісты з Акадэміі навук. Ёсць і першыя знаходкі.

Навошта патрэбны нагляд?

У канцы кастрычніка падчас працаў на будпляцоўцы не было заўважана археолагаў, пры гэтым працаваў экскаватар. Ён адкапаў недаследаваныя падвалы. Паводле заканадаўства Беларусі любыя земляныя работы ў зоне аховы культурнага пласта павінны суправаджацца наглядам археолага. Цэнтр Гродна — якраз такое месца. Нагляд патрэбен, каб пры выяўленні чагосьці каштоўнага прыпыніць працы ды праводзіць раскопкі.

Што знайшлі?

«Мы працуем тут з мінулага тыдня, — распавядае археолаг Андрэй Вайцяховіч. — Падвалы, якія выявілі, гэта, хутчэй за ўсё, нешта пасляваеннае, бо ёсць савецкая цэгла. У катлаванах шмат бутэлек трапляецца, кулі рознага перыяду, манеты савецкія і іншыя. З каштоўных знаходак: манеты польскія і шведскія 17−18 стст, гузікі, а таксама спражка таго ж перыяду. Знаходак хапае, будзем вывучаць, а ў будучыні ўсё перадамо ў Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей».

Кулі, манеты і бутэлькі: што знаходзяць археолагі на будпляцоўцы літоўскага консульства ў Гродне
Спражка, гузікі і манеты. Некаторыя знаходкі, на думку археолага, адносяцца да 16−17 стст.

Кулі, манеты і бутэлькі: што знаходзяць археолагі на будпляцоўцы літоўскага консульства ў Гродне
У катлаванах археолагам трапляецца шмат бутэлек. Частка з іх савецкага перыяду, але ёсць і больш раннія

Што раней было на гэтым месцы?

Нагляд на будпляцоўцы будзе праводзіцца яшчэ каля двух тыдняў. Нагадаем, на месцы велізарнай пусткі да 2007 года стаяў помнік прамысловай архітэктуры, якіх у Гродне практычна не засталося. Гэта быў паравы млын Ашэра Касоўскага, пабудаваны ў канцы XIX стагоддзя. Нягледзячы на ​​пратэсты актыўных гараджан, будынак млына знеслі летам 2007 года, хоць былі задумкі размясціць там гасцініцу або грамадска-гандлёвы цэнтр.

[irp posts="34 564″ name="Фабрыкі, ад якіх засталіся толькі пусткі: памяці Ашэра Касоўскага"]

Кулі, манеты і бутэлькі: што знаходзяць археолагі на будпляцоўцы літоўскага консульства ў Гродне
Моладзь з Гродна абараняе млын Касоўскага, які ўсё адно знеслі. 2007 г.
Пляцоўку на Васілька пад будаўніцтва генконсульства Літвы горад вылучыў яшчэ ў 2008 годзе, але працы там пачаліся толькі праз 10 гадоў. Плануецца, што будоўля скончыцца ў кастрычніку 2020 года.

Кулі, манеты і бутэлькі: што знаходзяць археолагі на будпляцоўцы літоўскага консульства ў Гродне
Кулі, манеты і бутэлькі: што знаходзяць археолагі на будпляцоўцы літоўскага консульства ў Гродне

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life