Улічваючы, што ў выхадныя дні ў Гродна на цэнтральных вуліцах шмат турыстаў, па вечарах з пятніцы па нядзелю на асноўных цікавостках горада павінна працаваць падсветка. Так мяркуе Мечыслаў Гой, расказвае «Вячэрні Гродна».

[irp posts="83 728″ name="На Каложы ў тэставым рэжыме ўключылі падсветку"]

Што датычыць вуліц горада, галоўны інжынер горсвета Аляксандр Трафімавіч паведаміў, што ў параўнанні з мінулым годам колькасць розных светлапунктаў на іх павялічылася на 300 адзінак. Амаль палова ліхтароў вулічнага асвятлення абсталявана святлодыёднымі энергазберагальнымі лямпамі. У найбліжэйшыя гады плануюць замяніць яшчэ 16 тысяч лямпаў.

Падсвечваць збіраюцца толькі цікавыя турыстам аб’екты, пра падаўжэнне часу працы вулічных ліхтароў гаворкі пакуль няма.

[irp posts="78 833″ name=" У мэтах эканоміі". Чаму гродзенцы мусяць блукаць у цемры па начных вуліцах"]