Сёння на трасе М6 пачалі дзейнічаць два новыя пункты аплаты дарогі Beltoll, піша AUTOGRODNO.BY:
• АЗС “Беларуснафта” №74, 159 км трасы М-6/Е 28 (Гродзенская вобласць, Лідскі раён, д. Кенці)
• АЗС “Беларуснафта” №76, 123 км трасы М-6/Е 28 (Гродзенская вобласць, Іўеўскі раён).
З 1 снежня сетка платных дарог Беларусі пашыраецца, у яе будуць улучаны яшчэ дзве ўчасткі на трасе М6, у выніку амаль на ўсім працягу дарога “Мінск-Гродна” стане платнай.
Цяпер сетка платных дарог у Беларусі складае больш за 1,613 тыс км.