Гандлёва-выставачны цэнтр кітайскай правінцыі Ганьсу адкрыецца ў доме № 92 па вуліцы Горкага. У памяшканні плошчай больш за 430 кв. метраў цяпер расстаўляюць вітрыны і стэлажы для першай партыі тавараў з Кітая.
Тры гады таму кітайскі горад Лунань правінцыі Ганьсу стаў пабрацімцам Гродна. Як падкрэсліў намеснік старшыні Гродзенскага гарвыканкама Андрэй Болтрык, у рамках складзенай дамовы краіны працуюць над умацаваннем гандлёва-эканамічных сувязяў, супрацай у сферы навукі, культуры, адукацыі, спорту і аховы здароўя, а таксама актыўна наладжваюць абмен спецыялістамі.
[irp posts="73 838″ name="Шаўковы шлях да музыкі. Піяніст з Гродна выкладае ў Кітаі, а кітайскія музыкі спяваюць Купалінку""]
Пасля адкрыцця центра традыцыйнай кітайскай медыцыны гэта ўжо другі рэалізаваны ў горадзе праект. Спачатку тут будзе пастаянная выстава прадукцыі з правінцыі Ганьсу — унікальных тавараў, якіх ў Беларусі не вырабляюць. Надалей яна стане гандлёва-выставачным цэнтрам з магчымасцю замовіць тавары, піша «Гродзенская праўда».
— Ужо замоўлена першая партыя тавару для выставачнага цэнтра, — расказаў дырэктар міжнароднага аддзела ТАА «Кампанія па механізаванні і будаванні Ганьсу-Бел» Інь Шучунь. — Сярод тавараў - традыцыйныя гатункі кітайскага чаю, сухафрукты, некаторыя віды раслін, а таксама будаўнічыя прылады. Урачыстае адкрыццё цэнтра запланавана на канец года.
Арганізатары выставачнага цэнтра таксама плануюць прапанаваць наведнікам падрабязную інфармацыю пра правінцыю Ганьсу.
Як паведамляла раней БелТА, на 2019 год у горадзе Ланьчжоу запланавана адкрыццё аналагічнага цэнтра, дзе будуць прадстаўленыя тавары і паслугі Гродзенскага рэгіёна.
[irp posts="73 791″ name="В китайском стиле. Смотрите, как может выглядеть гостиница «Гродно""]
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…