У гродзенскім раёне Новы свет раніцай 29 кастрычніка была заўважаная будаўнічая тэхніка: пад знос пайшоў дом пачатку XX стагоддзя у якім ужо каля 5 гадоў не жылі людзі. Гродзенскія краязнаўцы адзначаюць, што пабудова сама па сабе не ўяўляла каштоўнасці для гісторыі горада, але пры гэтым яна быў часткай унікальнага раёна горада, які з кожным годам становіцца ўсё меншы.
Раён у цэнтры Гродна, заснаваны ў канцы XIX стагоддзя, доўгі час быў амаль не закрануты, але цяпер там з кожным годам становіцца ўсё менш дамоў.
Тут захаваліся дрэвы, двары, сістэма вуліц, драўляныя і мураваныя дамы ў стылях рускага і польскага мадэрну, а таксама рэдкага для Гродна драўлянага канструктывізму.
У Новым свеце да гэтага часу жывуць людзі. Квартал размясціўся ў рамках сучасных вуліц Горкага — Астроўскага — Дзяржынскага — 17 верасня — Міцкевіча. Пабудовы Новага свету афіцыйна не з’яўляецца помнікамі архітэктуры.