Горад

Глядзіце: на Вялікай Траецкай адкрылася першая кавярня

Кавярня «Мона» стала першай на вуліцы Вялікай Траецкай. Яе адкрылі 29 кастрычніка гродзенцы Івона і Аляксандр. Спачатку яны планавалі кававы ларок у спальным раёне Гродна, але ў вырашальны момант у пары памяняліся планы. І яны аддалі перавагу кавярні ў гістарычнай часткі горада.

Ад ідэі да адкрыцця ўласнай кавярні ў Івоны і Аляксандра сышло ўсяго тры месяцы. Рамонт і афармленне памяшкання яны рабілі самі.

«Першая ідэя ў нас была — з’ехаць з краіны. Прыглядалі Італію. Але ў адзін момант мы змянілі месца працы і зразумелі, што хочам нешта сваё адкрыць у Гродне. Бо з’ехаць з роднага горада можна заўсёды. Таму вырашылі пакінуць тут свой след», — распавядае Івона.

«Мы хутка адмовіліся ад ідэі ларка ў „спальніку“ і нацэліліся на кафэ ў цэнтры горада. Да пошуку памяшкання падышлі сур’ёзна і спыніліся на вуліцы Вялікай Траецкай, дзе раней была мэблевая крама».

Назва «Мона» азначае монагатунак — гэта гатунак кавы, які вырашчаны ў адным месцы, без прымешак з іншых рэгіёнаў. У гэтым выпадку ён з Бразіліі.

«Кава ў нас ад групы кампаній SORSO, якую ім пастаўляюць з плантацыі ў Бразіліі», — дадала Івона.

У кавярні Івона і Саша працуюць самі. Навучаліся яны ў Школе барыста ў Мінску. У іх 20 пасадачных месцаў, у меню 10 відаў кавы і гарбаты, ёсць какава і дэсерты.

Кавярня «Мона» знаходзіцца па адрасе Вялікая Траецкая, 16.

Час працы штодня з 10:00 да 23:00.



Падзяліцца

Апошнія запісы

Глебу ў Гродне правераць на заражанасць баршчэўнікам

На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…

29 красавіка 2025

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…

29 красавіка 2025

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025