У Гродне 25 кастрычніка падапечныя Сяргея Пушкова на апошніх хвілінах матча вырвалі перамогу ў «Дынама-Маладзечна». Пераможны кідок на свой рахунак запісаў Сяргей Маляўка.
Гродзенцы першымі адкрылі лік і зрабілі гэта на 13-й хвіліне, калі Крыскін ўдала прабіў па варотах суперніка. «Дынамаўцы» выраўнялі гульню толькі ў сярэдзіне трэцяга перыяду, пасля дакладнага кідка экс-гульца «Нёмана» Лісічкіна. Але за дзве хвіліны да канца асноўнага часу гродзенцы зноў выходзяць наперад і тым самым ставяць кропку ў матчы. Пераможная шайба на рахунку Сяргея Маляўка.
«Нёман» — «Дынама-Маладзечна» 2:1 (1:0, 0:0, 1:1)
галы:
12:10 1:0 — Крыскін (Рэмезаў, Ляўша)
48:25 1:1 — Лісічкін (Гаўрус)
57:55 2:1 — С.Маляўка (А.Маляўка, Грышанаў)
Сяргей Пушкоў пасля матчу:
— Мне гульня спадабалася. Яна была двухбаковавострая, спадабалася, што хлопцы выконвалі тое, што мы планавалі. Адзіная праблема ў тым, што было занадта шмат тэхнічнага браку. Глядзелася ўсё нядрэнна, але занадта часта шайба не даходзіла да партнёра. Тэхнічны складнік сёння падводзіў хакеістаў. Ясна, што з адным голам складана перамагаць. «Дынама-Маладзечна» мела магчымасць, шмат атакавала і дамаглося выніку. Рабят павіншаваў з тым, што яны на працягу ўсяго матчу рабілі тое, што мы ад іх прасілі. Гол, які быў забіты з падстаўленння — гэта лагічнае завяршэнне таго, над чым мы ў апошні час працуем і на што звяртаем увагу.
Турнірная табліцы выглядае наступным чынам:
Наступную гульню «Нёман» правядзе 27 кастрычніка ў Гродне i згуляе супраць зборнай «U-20».
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…