Кафэ з пастай на вынас адкрыў у Гродне Сяргей Хрышчановіч. Некаторы час ён жыў у Польшчы, але ў адзін момант вырашыў вярнуцца ў родны горад і запусціць уласны праект з макаронамі. У кафэ «МакаRonin», якое адкрылася 25 кастрычніка, ён уклаў ужо каля 10 000 долараў.
«Ідэя адкрыць нешта сваё ў мяне заўсёды была, — распавядае Сяргей. — У Польшчы падгледзеў адзін распаўсюджаны бізнес — паста на вынас. Пайшоў на курсы ў рэстаран, скончыў іх і вярнуўся ў Гродна».
У Гродне ён знайшоў невялікае памяшканне ў цэнтры горада на вуліцы Дзяржынскага, 10 — у вядомым «доме Вагнера».
«Выбралі ў цэнтры невялікае месца, каб там можна было гатаваць і выдаваць локшыну. Пасадачных месцаў у нас няма, але пры жаданні чалавек зможа паесці. Мы сябе пазіцыянуем у першую чаргу як ежу на вынас. У дзень адкрыцця ў нас было шмат кліентаў - гэта прыемна здзівіла», — дадаў хлопец.
Зараз у Сяргея пяць відаў пасты: баланьезе, карбанара, кары, памадора і грыбная. Порцыі: ад 300 да 420 грам. Кошт: ад 4,4 да 6,9 рублёў.
Працуе кафэ штодня з 11:00 да 23:00. Ёсць дастаўка.
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…